Круглы стол па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны адбыўся ў ІПКіПК БДУКМ

У Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў 25 сакавіка 2020 г. адбыўся круглы стол «Актуальныя напрамкі дзейнасці па захаванню нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх выкарыстанню ў турыстычнай сферы». У абмеркаванні сучасных напрамкаў аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны прынялі актыўны ўдзел слухачы групы павышэння кваліфікацыі «Актуальныя пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны», дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Лапцёнак І. Б., прафесар кафедры культуралогіі і псіхолага-педагагічных дысцыплін, кандыдат культуралогіі, дацэнт Сцепанцоў А. І., вядучы спецыяліст аддзела інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння дадатковай адукацыі дарослых Каліноўская А. Т.      
ЖС-2.JPG
Да правядзення круглага стала была падрыхтавана выстаўка навуковай літаратуры, інфармацыйных выданняў, ілюстраваных альбомаў, прысвечаных нематэрыяльнай культурнай спадчыне Беларусі і ЮНЕСКА, а таксама вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Удзельнікі круглага стала пабачылі дрыбінскія лапці, валёнкі і шапкі-магеркі, бабруйскую кераміку, быхаўскіх павукоў, лідскія белаўзорыстыя ручнікі, шчэпавую птушку з Брэстчыны, велікодныя пісанкі з Гродзеншчыны, сувенірныя вырабы ўзорыстага ткацтва і саломапляцення.

ЖС-5JPG.JPG

Спецыялісты па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, супрацоўнікі цэнтраў народнай творчасці і музеяў з усіх абласцей Беларусі падзяліліся практычным досьведам дзейнасці па ахове і папулярызацыі НКС ў межах сваёй установы культуры, раёна і вобласці. Шляхі выкарыстання турыстычнага патэнцыялу нематэрыяльнай культурнай спадчыны былі абмеркаваны на прыкладзе канкрэтных мерапрыемстваў, святаў, фестываляў і іншых культурных падзей рознага маштабу.

Ролю абласных метадычных цэнтраў народнай творчасці ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны разгледзелі на прыкладзе Магілёўскай вобласці, пра дзейнасць якой расказала вядучы метадыст Магілёўскага АМЦНТ Лепяцёнак Н. М. На выстаўку, якая фарміруецца ў спецыялізаванай аўдыторыі па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ІПКіПК, Магілёўскім АМЦНТ былі прадстаўлены вырабы народных майстроў, буклеты па асобных элементах НКС і каталог нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Магілёўшчыны.
ЖС-4.JPG

Творчыя падыходы да арганізацыі пераемнасці нацыянальных культурных традыцый у межах Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня» прадставіла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Акцябрскага райвыканкама
Курсевіч К. А. Шляхі далейшага развіцця фестывалю, больш шырокай прэзентацыі фальклорнага свята як для беларускай, так для міжнароднай супольнасці былі абмеркаваны з удзелам вядомага эксперта па пытаннях аховы НКС Сташкевіч А. Б. 

ЖС-3.JPG

Падзяліліся з калегамі багатым досьведам выкарыстання нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей ў культурна-адукацыйнай і турыстычнай дзейнасці наступныя спецыялісты:  
Гапаева В. Э., дырэктар Круглянскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея;
Фанарыкава І. Л., навуковы супрацоўнік Дрыбінскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея;  
Герасімава Н. Я., галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Клімавіцкага райвыканкама;
Воранава А. В., галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слаўгарадскага райвыканкама;
Пузаткін І. А., навуковы супрацоўнік Лідскага гісторыка-мастацкага музея; 
Жылінская А. І., спецыяліст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Воранаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці;
Капцюх А. Б., загадчык метадычнага цэнтра аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пінскага райвыканкама;
Давыдава Л. В., навуковы супрацоўнік Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў; 
Лукавіцкая А. П., загадчыца філіяла Багатырскага СДК Полацкага раённага цэнтра культуры;

ЖС-1.JPG

Аб пашырэнні ролі інфармацыйнага рэсурса «Жывая спадчына Беларусі» у аналізе дзейнасці па ахове нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, уключаных у турыстычную дзейнасць расказала
Каліноўская А. Т. Былі абмеркаваны шляхі супрацоўніцтва па актуалізацыі інфармацыі ў Нацыянальным інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. 

ЖС-6.JPG

Выказваем шчырую падзяку ўсім удзельнікам за цікавы, змястоўны матэрыял, прапанаваны для абмеркавання на круглым стале! 

Каліноўская А. Т.,
вядучы спецыяліст ІПКіПК БДУКМ 

Круглы стол «Актуальныя напрамкі дзейнасці па захаванню нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх выкарыстанню ў турыстычнай сферы» (БДУКМ,2020)




Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.