Юбілейны выпуск тэлепраграмы "Жывая культура"

Юбілейны выпуск тэлепраграмы "Жывая культура"

Тэлеканал "Беларусь 3" 28 сакавіка 2020 года прапанаваў гледачам 50-ы выпуск праграмы "Жывая культура". На гэты раз здымачная група вандравала па гарадах Віцебскай вобласці, каб зафіксаваць адзін з элементаў спіса нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі традыцыю спіральнага саламянага пляцення, захаваную ў Гарадоцкім, Браслаўскім і Верхнядзвінскім раёнах, а таксама ў самім абласным цэнтры.

У пачтку ліпеня на афіцыйным youtube-канале "Беларусь 3" сталі дасяжны гэтая і шэраг новых тэлепраграм з цыклу “Жывая культура”:

Традыцыйная тэхналогія спіральнага пляцення ў Віцебскай вобласці
Мастацкія практыкі саломапляцення Гродзенскай вобласці
Традыцыйная ткацкая тэхніка вырабу каляровых узорных посцілак і дываноў (аг.Пагародна, Воранаўскі раён)
Традыцыі ганчарнай вытворчасці з аўтэнтычнымі элементамі (вёска Гарадная, Столінскі раён)
Песні традыцыйнага вясельнага абраду (в. Клін, Хоцімскі раён, Магілёўская вобласць)

ЖК_Агульны.jpg

З 1 чэрвеня 2018 па 1 сакавіка 2020 года ў эфір выйшлі 49 праграм цыкла "Жывая культура". Кожны выпуск прысвечаны асобнаму элементу нематэрыяльнай культурнай спадчыны з Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. На сённяшні дзень статус гісторыка-культурнай каштоўнасці маюць 92 адметныя праявы мясцовых культурных традыцый. У канцэпцыі праекта – ахапіць усе элементы спіса, нават тыя, што будуць дапаўняцца з цягам часу. Ствараючы жывую відэаэнцыклапедыю, каманда "Беларусь 3" ужо праехала 35 тысяч кіламетраў па нашай краіне, наведала больш чым 200 вёсак і гарадоў, запісала каля 250 інтэрв’ю з носьбітамі і захавальнікамі жывой народнай культуры. 

Новыя выпускі праграмы "Жывая культура" чакаюць гледачоў тэлеканала "Беларусь 3" а 10-й гадзіне кожную суботу.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.