Гаворка пра Інвентар НКС ў тэле- і радыёпраграмах03.08.2020 У тэлепраекце "Суразмоўцы" на канале “Беларусь 3” 1 жніўня 2020 г. ішла гаворка пра пра сучасную канцэпцыю аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, яе рэалізацыю ў нашай краіне, ролю Нацыянальнага інвентара НКС і спісаў ЮНЕСКА.. Аўтар праграмы, пісьменнік Навум Гальпяровіч гутарыў пра пераспектывы захавання адметных праяў народнай культуры з Аленай Каліноўскай – вядучым спецыялістам Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (ІПКіПК БДУКМ). "Суразмоўцы" – тэлепраект канала “Беларусь 3” пра ролю роднай мовы, культуры, гісторыі і традыцый у жыцці краіны і кожнага чалавека.
Алена Каліноўская | СУРАЗМОЎЦЫ Двумя месяцамі раней размова пра сайт “Жывая спадчына Беларусі”, які прадстаўляе нацыянальную спадчыну ў віртуальнай прасторы ішла ў радыёпраграме “Дыялогі пра культуру”. Дырэктар канала "Культура" Беларускага радыё, кандыдат мастацтвазнаўства Уладзімір Трапянок вёў гаворку з вядучым спецыялістам аддзела інфармацыйнага-аналітычнага забеспячэння дадатковай адукацыі дарослых ІПКіПК БДУКМ Аленай Каліноўскай, якая непасрэдна працуе з сайтам “Жывая спадчына Беларусі” на працягу апошніх пяці гадоў. "Дыялогі пра культуру" – праграма канала "Культура" Беларускага радыё, якая сёння стала віртуальнай пляцоўкай для абмеркавання самых значных падзей у сферы мастацтва, літаратуры, кіно, тэатра.
"Дыялогі пра культуру" - 102. Алена Каліноўская - 22.05.2020 Гаворка пра асобныя праявы нематэрыяльнай культурнай спадчыны – выканальніцкія мастацтвы, звычаі і абрады – адбываецца амаль штотыдзень ў эфіры радыёпраграм “Беларуская этнафонія” (нядзеля 16.15) і “Гасцінец” (субота 16.15) Тэлепраект “Жывая культура” на канале “Беларусь 3”, створаны на падставе звестак Інвентара НКС, кожную суботу а 10-й гадзіне прапануе перадачы, прысвечаныя асобным нематрыяльным гісторыка-культурным каштоўнасцям. Форум для отзывов 1 не существует. |