Два элементы НКС Віцебшчыны атрымаюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

Два элементы НКС Віцебшчыны атрымаюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, якое адбылося ў Міністэрстве культуры 14.10.2020 было прынята рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка гісторыка-культурнай каштоўнасці двум элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебшчыны.

“Абрад ”Розгары” ў аграгарадку Лукомль Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці” прадставіла намесніка дырэктара ДУ “Чашніцкі раённы метадычны цэнтр культуры і народнай творчасці” Лузгіна Таццяна Уладзіміраўна, экспертнае заключэнне падрыхтавала загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” Валодзіна Таццяна Васільеўна.

Абрад “Розгары” праводзіцца на восьмы дзень пасля свята Тройцы ў панядзелак, і ўяўляе сабой паўночна-ўсходні тып беларускага Русальнага тыдня, характэрны для даволі абмежаванай тэрыторыі (Чашніцкі, усход Сенненскага, Лёзненскі, Дубровенскі раёны Віцебскай вобласці). Святочная дзея ўключае віццё вялікага ў рост чалавека вянка, абыход з ім двароў пад русальныя песні, провады вянка-русалкі да могілак, каб пакінуць на самым высокім дрэве. Ушанаванне жыватворнага прыроднага духа расліннасці, сілы жытнёвай нівы, які ўвасабляюць беларускія русалкі, – гэта адметная аўтэнтычная фальклорна-этнаграфічнай з’ява ў структуры беларускай традыцыі. Абрад захоўваецца ўдзельнікамі фальклорнага калектыву ”Вяскоўцы“ Лукомльскага СДК пад кіраўніцтвам Эмы Ягораўны Багатыовай, якая з’яўляецца носьбітам традыцый, што спрадвеку перадаваліся з пакалення ў пакаленне яе сям’і.

“Традыцыйныя вобразы гліняных народных цацак Аршанскага Падняпроўя і Віцебскага Падзвіння і тэхналогіі іх вырабу” захоўваюцца майстрамі ў сямі раёнах Віцебскай вобласці. Прапанову падрыхтавала кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт культуралогіі Вакар Людміла Уладзіміраўна на падставе грунтоўнага даследавання традыцый вырабу глінянай цацкі на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Комплексны падыход да вывучэння спадчыны і сучаснага стану традыцыйных рамёстваў высока ацаніў доктара мастацтвазнаўства, вядучы навуковы супрацоўнік ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Сахута Яўген Міхайлавіч. Прэзентацыя прапановы ў Міністэрстве культуры была арганізавана загадчыкам аддзела традыцыйнай культуры Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Уліновіч Надзеяй Васільеўнай, загадчыцай Дома рамёстваў Сенненскага РЦКіНТ Квашко Вольгай Яўгенаўнай і кіраўніком гуртка “Кераміка” Сенненскага Дома рамёстваў, майстрам Квашко Уладзімірам Іванавічам. Уся сям’я Квашко разам з сынам Аляксеем валодае майстэрствам вырабу так званых Глухароўскіх свістулек, здаўна вядомых у раёне. 

Акрамя майстроў з Сянно, старажытныя вобразы і тэхналогіі вырабу мясцовых гліняных цацак захоўваюць майстры:
Аўчыннікава Алеся Іванаўна, дырэктар Бешанковіцкага Дома рамёстваў, кіраўнік гуртка “Кірамічная цацка”;
Аляксеева Вольга Сяргееўна, кіраўнік Народнага клуба майстроў “Дубрава” Дубровенскага Дома рамёстваў;
Чэрвінская Людміла Барысаўна, член Народнага клуба майстроў “Дубрава” Дубровенскага Дома рамёстваў;
Варона Ірына Аляксандраўна, метадыст-майстар па кераміцы Бабінавіцкага філіала Лёзненскага раённага Дома рамёстваў; 
Зяленская Кацярына Уладзіміраўна, майстар па кераміцы Полацкага раённага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур; 
Сарбаш Алеся Леанідаўна, майстар-метадыст Віцебскага раённага цэнтра рамёстваў “Адраджэнне”; 
Шынкарова Таццяна Васільеўна, майстар-метадыст Аршанскага Дома рамёстваў.

На фота: Квашко В.Я., Лузгіна Т.У., Квашко У.І.



Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.