Інтэрв’ю з кіраўнікамі бортных аб’яднанняў Беларусі і Польшчы

Інтэрв’ю з кіраўнікамі бортных аб’яднанняў Беларусі і Польшчы

24.12.2020

Культура бортніцтва Польшчы і Беларусі стала часткай cусветнай нематэрыяльнай спадчыны. Гэта падзея – адзін з вынікаў сумеснай дзейнасці беларускіх і польскіх недзяржаўных арганізацыяй і прыватных асоб ў мэтах прасоўвання і абароны ўнікальнай формы пчалярства.

Цеснае супрацоўніцтва склалася паміж двума няўрадавымі арганізацыямі Bractwo Bartne ў Польшчы і “Братэрства босых бортнікаў” у Беларусі. Пра падрыхтоўку і значэнне супольнай намінацыі “Культура бортніцтва Польшы і Беларусі”, погляды на  традыцыйнае рамяство і далейшыя намеры распявадаюць  кіраўнікі аб’яднанняў бортнікаў Іван Осіпаў (Беларусь) і Пётр Піласевіч (Польшча).

ДАВЕДКА. Да XIX ст. бортніцтва было найбольш распаўсюджаным відам пчалярства на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. Нягледзячы на развіццё тэхналогій пчалярства, гэта традыцыя добра захавалася ў сельскіх раёнах Паўднёва-Усходняй Беларусі і ў некаторых невялікіх абшчынах Падляшскага раёна Польшчы.

Калі гэта пачалося?

Іван Осіпаў (І.О.): Гэта пачалося даўно, у 2014 годзе, калі адбылася першая невялікая, але вельмі значная экспедыцыя на тэрыторыю бортніцтва, ў Лельчыцкі раён. Зразумела, экспедыцыя праводзілася не самастойна, а пад кіраўніцтвам вядомага грамадскага эксперта нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэгіны Гамзовіч.

Мы планавалі пазнаёміцца з носьбітамі традыцый і высветліць для сябе і грамадскасці: ці ёсць у сучаснай Беларусі бортніцтва? Аказалася, што яно існуе даўно, бо жывуць цэлыя дынастыі бортнікаў, якія працягваюць традыцыі сваіх дзядоў. Гэта нас натхніла. Мы былі рады пазнаёміцца з новымі людзьмі і знайсці цікавы скарб нематэрыяльнай культуры. Тады ўзнікла ідэя: мы павінны зрабіць усё, каб бортніцтва патрапіла ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей і Інвентар нематэрыяльнай спадчыны Беларусі

Самае галоўнае было атрымаць згоду супольнасці бортнікаў на ўключэнне ў спісы і пачуць ад іх уласную пазіцыю: ці павінна бортніцтва стаць часткай нематэрыяльнай культурнай спадчыны і надалей захоўвацца. Падчас дзвюх экспедыцый мы апыталі каля 50 сем'яў бортнікаў і ў адзін голас пачулі: "Гэта важная справа! Бортніцтва павінна працягваць існаваць!" Пасля такіх шчырых слоў нашай камандзе…стала зразумела, што трэба ісці далей і працаваць над тым, каб бортніцтва стала складнікам нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Пятро Піласевіч (П.П.): Наша падарожжа з бортніцтвам пачалося ў 2013 годзе пасля наведвання беларускага рэгіёна Палессе. Мы паразмаўлялі з мясцовымі бортнікамі, знайшлі 2 сям'і бортнікаў у Аўгустоўскай пушчы – маім родным рэгіёне ў Польшчы. Я вельмі хутка зразумеў што тое, што захавалася ў Польшчы, было толькі ценем мінулага; памяць, часта адлюстраваная ў фальклору мясцовых супольнасцей. Гэта было разуменне прыроды, якое вельмі добра захавалася сярод балот і лясоў паўднёвай Беларусі і да гэтага часу разглядаецца як прафесія і спосаб жыцця. У той час у Польшчы вы не маглі знайсці нікога, хто мог бы сказаць: "Я сам маю 50 вулляў-калод, і гэта мая прафесія і лад жыцця". З самага пачатку я зразумеў, што толькі разам з беларусамі мы можам захаваць гэтую нематэрыяльную спадчыну. Гэта наша агульная спадчына, тое, чым мы можам дзяліцца разам, што аб'ядноўвае нашы нацыі і дазваляе нам сказаць эй, мы ганарымся гэтым! Я ведаю, што без носьбітаў з Беларусі ў нас не было б дастаткова матывацыі для падтрымання і развіцця бортніцтва ў Польшчы.

Навошта ўключаць у спіс ICH Беларусі і Польшчы?

І.О.: Калі трымацца фармальнага боку, то ЮНЭСКА патрабуе ўключэння гэтага элемента ў Нацыянальны спіс НКС да таго як працаваць далей. Але, калі мы гаворым пра рэальнае жыццё, то ў Беларусі такі спіс і яго элементы – гэта працэдура пераасэнсавання і атрымання важнага статусу. Гэта не столькі для экспертаў, колькі для самой супольнасці. Падобна было і з бортніцтвам у Беларусі. Каб дадаць элемент у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей і Нацыянальны інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі, спатрэбілася шмат працы: пагутарыць з бортнікамі, запісаць больш за 20 гадзін відэаінтэрв'ю, зрабіць больш за 3000 фотаздымкаў і больш за 20 гадзін аўдыёзапісаў. Але самае галоўнае было атрымаць згоду супольнасці бортнікаў на ўключэнне ў спіс і пачуць ад іх уласную пазіцыю: ці павінна бортніцтва стаць нематэрыяльнай культурнай спадчынай і надалей захоўвацца. За дзве экспедыцыі мы абышлі каля 50 сем'яў бортнікаў і ў адзін голас пачулі: "Гэта важная справа! Бортніцтва павінна працягваць існаваць!" Пасля такіх шчырых слоў стала зразумела нашай камандзе…, што нам трэба ісці далей і працаваць над тым, каб бортніцтва стала нематэрыяльнай культурнай спадчынай чалавецтва.

П.П.:  Уключыць бортніцтва ў Нацыянальны спіс нематэрыяльнай спадчыны ў Польшчы было значна прасцей, чым у Беларусі. У 2016 годзе ў Польшчы было некалькі чалавек, якія маглі назваць сябе носьбітамі традыцый (у спадчыну). Некалькі іх было ў Аўгустоўскай пушчы, а некалькі у Белавежскай і Курпскай абласцях. Хоць бортніцтва па-ранейшаму было часткай мясцовага фальклору, што знайшло адлюстраванне ў мясцовых святах і традыцыях, якія караняцца ў бортніцтве. Аднак павялічвалася і колькасць новых адаптацый да сучаснасці гэтай традыцыі яна станавілася ўсё больш папулярнай. Пачынаючы з 2014 года ў Аўгустове праводзіцца Barciowisko - спаборніцтва па вырабе вулляў-калод. Гэта вельмі важная частка прасоўвання, якая распаўсюджвае веды і традыцыі. Праца прафесара Кшыштафа Хейке, сааўтара ўнясення элемента ў Нацыянальны спіс Польшчы, які зафіксаваў і сфатаграфаваў бортнікаў па ўсёй Польшчы, Беларусі і Украіне, паказала, наколькі шмат у нас агульнага: прылады, мова, спосаб разумення прыроды і пчол. Мы выявілі, што традыцыі і практыка вельмі падобныя, нягледзячы на тое, што супольнасці жылі ізалявана адна ад адной.

Як разглядалася справа аб вылучэнні ў спісы ЮНЕСКА?

І.О.:  Хачу адразу сказаць, што гэта была агульная справа, якая дазволіла нам больш грунтоўна і, ў нейкай ступені шырэй, паказаць культуру бортніцтва і выйсці за рамкі ўласнага ўспрымання. Адказным было вызначэнне назвы элемента, якая была ўзгоднена толькі ў самым канцы падрыхтоўкі намінацыі. На працягу двух гадоў былі праведзены тры асноўныя сустрэчы ў Мінску, Гародні і Варшаве. Гэта былі мерапрыемствы па абмене вопытам, мазгавым штурме і творчай рэалізацыі, дыскусіях і пошуку таго, што зараз запісана як культура бортніцтва. Значная частка гэтай праца была праведзена анлайн, уключала больш за 300 дыялогаў і шмат ліставання. Наступнай была задача зрабіць агульны фільм. І гэта было сапраўды складана таму, што трэба ўлічваць усе аспекты, глыбіню культурнага кантэксту і паказваць культуру бортніцтва ў супольнасцях Беларусі і Польшчы.

П.П.: Калі мы атрымалі статус у Нацыянальным спісе, нас спыталі ў польскім Камітэце ЮНЕСКА: "Вы зацікаўлены ў падачы заяўкі на статус сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны?" Наш адказ быў хуткім, але мы ставім адну ўмову: так, толькі калі гэтая праца будзе праводзіцца як міжнародная польска-беларуская заяўка. Гэта атрымала станоўчую адзнаку польскага Камітэта ЮНЕСКА, і першы этап падрыхтоўкі пачаўся ў 2017 годзе яшчэ да ўнясення ў Дзяржаўны спіс Беларусі, якое з'яўляецца фармальнай умовай падачы заяўкі ў ЮНЕСКА, бо мы хацелі быць гатовыя як мага хутчэй. Тады была арганізавана першая сустрэча ў Варшаве і пачалася афіцыйная праца. Першыя чарнавыя версіі заяўкі пісалі Іван і я, потым, паколькі ўсё больш і больш людзей удзельнічала ў працэсе, было лягчэй запоўніць яе зместам, але ў той жа час складаней знайсці агульны падыход. У рэшце рэшт, я думаю, мы знайшлі агульную пазіцыю, якая задаволіла ўсіх.

Безымянный_1.JPG

Што самае складанае ў гэтым?

І.О.: Самае складанае узяць на сябе адказнасць за ўсю супольнасць бортнікаў, бо мне даводзілася шукаць адказы на многія пытанні, зыходзячы не з асабістых пачуццяў, а з пункту гледжання ўсёй супольнасці.

П.П.: Самым складаным з майго пункту гледжання было тое, што трэба было аб'яднаць усе мясцовыя элементы ў адну суцэльную карціну культуры бортнікаў, каб сабраць усе тыя аспекты і паказаць рэчы, агульныя для ўсіх носьбітаў.

Наколькі важны статус элемента ў Рэпрезентатыўным спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА для вашай супольнасці? 

І.О.: Немагчыма ацаніць важнасць адразу, але на самой справе гэты статус дае новыя магчымасці для перадачы культуры бортніцтва ў будучыні і павышае статус гэтай творчай дзейнасці ў грамадстве, што вельмі важна для супольнасці і навакольнага асяроддзя на мясцовым, нацыянальным узроўні і за мяжой.

П.П.: Гэта важная справа для мясцовых супольнасцей і нашага Брацтва, якія звязваюць бортнікаў у асноўным з Польшчы, але і з Беларусі. Мы арганізоўваем семінары разам, прапагандуючы бортніцтва як нашу агульную традыцыю. Гэта таксама важна для ўстойлівага выкарыстання лесу як у Польшчы, так і ў Беларусі. Гэта вялікі гонар для нас і матывацыя для далейшых дзеянняў. Гэта пацвердзіла, што мы дзейнічаем нездарма. Статус таксама паказвае культурную і прыродную каштоўнасць лесу, і я спадзяюся, што ў бліжэйшы час бортніцтва будзе выкарыстоўвацца ў большай ступені для захавання прыроды, для абароны лясной зоны ад інтэнсіўнай высечкі лесу, з якой мы сутыкаемся ў Польшчы. 

Што далей?

І.О.: Далей больш. Цяперашні статус не з'яўляецца фінішнай кропкай, гэта пачатак новай дзейнасці і працяг старых традыцый і захаванне культурнага кантэксту для будучых пакаленняў. Гэта ўстойлівае развіццё творчых практык, рамёстваў, ведаў у грамадстве, перадача культуры бортніцтва далей у будучыню.

П.П.: Мы хацелі б працягваць пачатае. Я спадзяюся, што ў бліжэйшыя некалькі гадоў украінцы таксама будуць падаваць заяўку на далучэнне да элемента. Бортніцтва становіцца месцам для дыялогу і паразумення паміж нашымі народамі. Гэта тое, што мы хацелі б працягваць развіваць. Я таксама спадзяюся, што гэты статус дапаможа спыніць працэсы дэпапуляцыі ў сельскай мясцовасці Беларусі. Бортніцтва можа стаць там крыніцай прыбытку і фактарам прыцягнення турызму, але, вядома, толькі тады, калі сітуацыя ў краіне будзе больш стабільнай.

Пра ролю аднадумцаў, калег, сям'і і сяброў...

І.О.: Гэта праца і ўдзел вялікай супольнасці розных людзей: ад саміх носьбітаў і іх сямей, дзякуючы якім гэтая спадчына захавалася, і да экспертаў, практыкаў і зацікаўленых у гэтай тэме бакоў. Асабіста я хацеў бы падзякаваць бортнікам і іх сем'ям; маёй сям'я, якая мяне падтрымлівае; сябрам і знаёмым, якія з'явіліся нядаўна, калі бортніцтва стала больш чым "вясёлай" тэмай; усім, хто быў са мной альбо сам па сабе, быў удзельнікам гэтага промысла ў апошнія гады. Без вашага ўдзелу і дапамогі не ўсё атрымалася б… Усе мы ўжо сталі часткай супольнасці культуры бортніцтва.

П.П:. Бортніцтва гэта заўсёды камандная праца, вы ніколі не залазіце на дрэва з пчоламі сам-насам, заўсёды хтосьці дапамагае вам на зямлі. Наданне статуса можна было ажыццявіць толькі дзякуючы ўдзелу розных народаў і супольнасцей, носьбітаў, захопленых гэтай справай, даследчыкаў этнаграфіі і прыроды. Але самае галоўнае: мы зрабілі гэта разам, пакінуўшы ў баку нашы нацыянальныя памкненні і засяродзіўшы ўвагу на традыцыі і яе пераемнасці.

PL-8.JPG

Абедзве арганізацыі спадзяюцца, што прызнанне не з'яўляецца фінальнай кропкай гэта пачатак новай дзейнасці, працяг і захаванне старых традыцый і культурнай тканіны для будучых пакаленняў. Гэта ўстойлівае развіццё творчых практык, рамёстваў, і перадача ведаў пра культуру бортніцтва будучым пакаленням.

Старонкі і сайты бортных аб'яднанняў у сеціве:

Братэрства босых бортнікаў https://www.bortnictva.by/
https://www.facebook.com/BraterstvaBosychBortnikau/

Bractvo Bartne http://bartnictwo.com/pl/
https://www.facebook.com/fratrum.mellicidarum/


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.