Аб ахове нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у 2020 годзе

На працягу 2020 года ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (далей – Дзяржспіс) было ўключана 17 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны (для параўнання: у 2017 – 8, 2018 – 3, 2019 – 6). Усяго ў Дзяржспісе на сённяшні дзень знаходзіцца 145 нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, з іх 94 элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны (НКС) і 51 геральдычны або тапанімічны аб’ект.

Найбольшая колькасць прапаноў аб наданні статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці была падрыхтавана ў Віцебскай вобласці. Сярод 5 элементаў НКС Віцебшчыны, уключаных у Дзяржспіс, 4 маюць комплексны характар і аб’ядноўваюць каштоўнасці з некалькіх раёнаў. У Брэсцкай вобласці з’явіліся 4, у Мінскай – 3, у Гродзенскай – 2 новыя нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці, у астатніх абласцях  і г. Мінску па адной.

                    Элементы НКС, якім нададзены сатус  гісторыка-культурнай каштоўнасці ў 2020 годзе 

№ 
п/п

Назва нематэрыяльнай 
гісторыка-культурнай каштоўасці

Дата і нумар пастановы Мінсітэрства культуры Рэспублікі Беларусь

   Віцебская вобласць

 1. 

Традыцыйная тэхналогія спіральнага пляцення ў Гарадоцкім, Браслаўскім, Верхнядзвінскім раёнах і г. Віцебску

29.01.2020 № 4

 2. 

Традыцыі інсітнага (наіўнага) мастацтва Віцебшчыны

20.02.2020 № 15

3.

Мастацкія практыкі саломапляцення Віцебскай вобласці

20.02.2020 № 15

 4. 

Традыцыйныя вобразы гліняных народных цацак Аршанскага Падняпроўя і Віцебскага Падзвіння і тэхналогія іх вырабу

22.10.2020 № 75

 5. 

Абрад «Розгары» у аг. Лукомль Чашніцкага раёна

22.10.2020 № 75

   Брэсцкая вобласць

6.

Традыцыя веснавых карагодаў на Вялікдзень, Праводную нядзелю і «Провады зімы» у в.Пінкавічы Пінскага раёна

03.01.2020 № 1

7.

Традыцыя шчадравання «Конікі» у г. Давыд-Гарадок Столінскага раёна

03.01.2020 № 1

8.

Традыцыя выпякання грачанага хлеба на тэрыторыі Маларыцкага раёна

20.02.2020 № 15

 9. 

Мастацкія практыкі саломапляцення Брэсцкай вобласці

20.02.2020 № 15

   Мінская вобласць

10. 

Выраб дываноў у тэхніцы аплікацыі саломкай па тканіне ў в. Рухава, аг. Палажэвічы і г. Старыя Дарогі Старадарожскага раёна

03.01.2020 № 1

11. 

Тэхналогіі і традыцыі выпякання хатняга хлеба ў Любанскім раёне

20.02.2020 № 15

12. 

Мастацкія практыкі саломапляцення Мінскай вобласці

20.02.2020 № 15

   Гродзенская вобласць

13. 

Традыцыя прыгатавання «Поразаўскай банкухі» у г. п. Поразава, в. Карэвічы Свіслацкага раёна

03.01.2020 № 1

14.

Мастацкія практыкі саломапляцення Гродзенскай вобласці

20.02.2020 № 15

   Гомельская вобласць

 15. 

Мастацкія практыкі саломапляцення Гомельскай вобласці

20.02.2020 № 15

   Магілёўская вобласць

 16.

Мастацкія практыкі саломапляцення Магілёўскай вобласці

20.02.2020 № 15

   г. Мінск

 17.

Мастацкія практыкі саломапляцення г. Мінска

20.02.2020 № 15

Упершыню ў 2020 г. была падрыхтавана прапанова па наданню статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці комплекснай нематэрыяльнай каштоўнасці «Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення», якая аб’яднала 7 рэгіянальных традыцый рамяства ў кожнай вобласці і г. Мінску. Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» (далей – БДУКМ) была распрацавана методыка падрыхтоўкі прапановы для ўключэння ў Дзяржспіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая мае комплексны характар і аб’ядноўвае каштоўнасці некалькіх абласцей. Па дадзенай методыцы сумесна з экспертамі, доктарам мастацтвазнаўства Лабачэўскай В.А. і доктарам мастацтвазнаўства Сахутам Я.М., у супрацоўніцтве з абласнымі цэнтрамі народнай творчасці і раённымі ўстановамі культуры быў падрыхтаваны і накіраваны ў Міністэрства культуры пакет дакументаў з матэрыяламі фіксацыі, навуковай апрацоўкі і мастацкай ацэнкі культурнай каштоўнасці. На падставе прапановы БДУКМ на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 12 лютага 2020 года было прынята рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу «Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення», статус якім быў нададзены пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 20.02.2020 №15. 

Сярод уключаных у Дзяржспіс гісторыка-культурных каштоўнасцей у 2020 годзе пераважаюць адметныя мясцовыя рамёствы – 11 праяў, ёсць 3 традыцыі беларускай кухні, 2 традыцыйныя цырымоніі, 1 карагодная традыцыя.  Усе нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці размяркоўваюцца па абласцях і жанрах наступным чынам:

табл.2.jpg

Матэрыялы фіксацыі, навуковай апрацоўкі і мастацкай ацэнкі нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, уключаных у Дзяржспіс, апублікаваны на сайце «Жывая спадчына Беларусі: інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны» у раздзеле Інвентар НКС, вядзенне і адміністрыраванне якога ажыццяўляецца спецыялістамі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДУКМ. На сайце публікуюцца навіны аб падзеях і мерапрыемствах у абласцях і раёнах па захаванню і папулярызацыі адметных праяў нематэрыяльнай культурнай спадчны. Для публікацыі на сайце актыўна дасылаюць артыкулы спецыялісты ўстаноў культуры Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай абласцей. Інфармацыйныя, статыстычныя, аналітычныя матэрыялы перыядычна рыхтуюцца спецыялістамі аддзела інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння дадатковай адукацыі дарослых Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДУКМ і публікуюцца ў раздзеле сайта Рэсурсы.

У 2020 колькасць мерапрыемстваў па забеспячэнню жыццяздольнасці і папулярызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны знізілася ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, было адменена правядзенне некаторых масавых абрадаў. Традыцыйныя святы па рашэнню супольнасці прайшлі ў мясцовым фармаце без запрашэння гасцей, турыстаў, карэспандэнтаў. Але распаўсюдзіўся і ўмацаваўся новы фармат мерапрыемстваў – правядзенне выставак, майстар-класаў, семінараў і канферэнцый у анлайн-прасторы.

У Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДУКМ прайшлі два круглыя сталы і рэспубліканскі семінар па пытаннях аховы  нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей:

круглы стол «Актуальныя напрамкі дзейнасці па захаванню нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх выкарыстанню ў турыстычнай сферы» (25.03.2020) прайшоў у межах курсаў павышэння кваліфікацыі «Актуальныя пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны»;

рэспубліканскі круглы стол «Выкарыстанне элементаў нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны ў мэтах развіцця ўнутранага і ўязнога турызму» (30.09.2020) праведзены ў межах выканання Плана мерапрыемстваў Міністэрства культуры па развіццю культурна-пазнавальнага турызму, зацверджанага загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 22.03.2019 № 63;

рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Актуальныя пытанні аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей» (29.10.2020) праведзены адпаведна рашэнню калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 26.09.2019 № 103.

З мэтай маніторынга аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей уключаных у турыстычную дзейнасць, які ажыццяўляе Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДУКМ на пастаяннай аснове згодна Плану мерапрыемстваў Міністэрства культуры па развіццю культурна-пазнавальнага турызму, зацверджанага загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 22.03.2019 № 63, было праведзена анкетаванне «Выкарыстанне нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей ў турыстычнай дзейнасці» і «Вывучэнне, выкарыстанне і папулярызацыя нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у музейнай дзейнасці». Аналіз матэрыялаў анкетавання апублікаваны ў раздзеле «Рэсурсы: інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы» на сайце «Жывая спадчына Беларусі».

Па выніках праведзеных семінараў, круглых сталоў, аналізу матэрыялаў анкетавання ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДУКМ падрыхтаваны і выдадзены зборнік артыкулаў «Актуальныя пытанні аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей», які мае практыка-арыентаваны характар і прапануе аналіз лепшых прыкладаў дзейнасці ўстаноў культуры Беларусі па падтрымцы жыццяздольнасці, захаванню і папулярызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

У Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва (ЮНЕСКА) ў 2020 годзе была ўключана супольная намінацыя Польшчы і Беларусі «Культура бортніцтва». Усяго ў спісах ЮНЕСКА знаходзяцца 4 элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі, інфармацыя пра іх змешчана на сайце ЮНЕСКА ў раздзеле Belarus and the 2003 Convention.

На працягу 2020 году вялася актыўная работа па падрыхтоўцы наступнай намінацыі ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва (ЮНЕСКА) «Беларускае саломапляценне: веды, практыкі і ўменні». Намінацыя рыхтуецца спецыялістамі, экспертамі і навукоўцамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў у супрацоўніцтве з Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці, установамі культуры і адукацыі, якія актыўна падтрымліваюць мастацтва беларускага саломапляцення. Прапанова будзе пададзена ў ЮНЕСКА ў 2021 годзе і разгледжана на пасяджэнні Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў 2022 годзе.



Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.