Апублікаваны зборнік артыкулаў “Актуальныя аспекты аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей”

Апублікаваны зборнік артыкулаў “Актуальныя аспекты аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей”

У 2020 годзе Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» (ІПКіПК БДУКМ) у мэтах навукова-метадычнага і інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу падрыхтавана некалькі выданняў у межах серыі “Дадатковая адукацыя дарослых у сферы культуры”. Сярод іх – зборнік артыкулаў “Актуальныя аспекты аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей”. Друкаваныя асобнікі прадстаўлены ў бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў і чытальнай зале ІПКіПК, электронная версія размешчана ў рэпазіторыі БДУКМ.

Зборнік артыкулаў падрыхтаваны па матэрыялах рэспубліканскага навукова-практычнага семінара «Актуальныя пытанні аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей» (2020) і рэспубліканскага круглага стала «Выкарыстанне элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў мэтах развіцця ўнутранага і ўязнога турызму» (2020), праведзеных Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДУКМ з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, галоўных спецыялістаў упраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў, экспертаў, кіраўнікоў і спецыялістаў устаноў культуры, якія маюць вопыт дзейнасці ў сферы аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.

У зборнік увайшлі матэрыялы спецыялістаў ІПКіПК, экспертаў, кіраўнікоў абласных цэнтраў народнай творчасці, спецыялістаў устаноў культуры Круглянскага, Слаўгарадскага, Лідскага, Гродзенскага, Пастаўскага, Брэсцкага, Акцябрскага раёнаў. Выказваем шчырую падзяку за актыўны ўдзел у абмене вопытам па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны! .

Зборнік у рэпазіторыі БДУКМ:

Актуальныя аспекты аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей : зб. арт. / уклад.: А. Т. Каліноўская, А. В. Гумінская, пад агул. рэд. І. Б. Лапцёнак ; Мін-ва культуры Рэсп. Беларусь ; Беларус. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў, Ін-т павыш. кваліф. і перападр. кадраў. – Мінск : БДУКМ, 2020. – 100 с.

Кожны артыкул мае асобную публікацыю ў адпаведных раздзелах рэпазіторыя:

Уступ

Захаванне і падтрымка нематэрыяльнай культурнай спадчыны – патэнцыяльны рэсурс устойлівага развіцця дзяржавы (Лапцёнак І. Б.)

І. Аналіз дзейнасці па захаванню нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Рэгіянальныя адметнасці аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь (Каліноўская А. Т.)

Мерапрыемствы па захаванню элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гомельскай вобласці, уключаных у спісы ЮНЕСКА (Мельнікава Л. Г.)

Шляхі захавання вусных традыцый Віцебскай вобласці (Лабука К. П.)

Захаванне і падтрымка рамесных традыцый у Гродзенскай вобласці (Мурэня А. У.)

Асноўныя падыходы да вывучэння і захавання традыцыйных абрадаў на Брэстчыне (Пракаповіч Г. В.)

Вопыт захавання спеўных традыцый у Магілёўскай вобласці (Глуздаў А. М.)

Памятка па ажыццяўленню мерапрыемстваў у сферы аховы нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны ў 2021–2022 гадах для мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў

Іі. Выкарыстанне элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў мэтах развіцця музейнай і турыстычнай дзейнасці

Асноўныя падыходы да выкарыстання адметных праяў светапогляду і міфалогіі як элементаў культурна-пазнавальнага турызму (Скварчэўскі Д. В.)

Творчасць майстроў па тэхналогіі вырабу драўляных музычных народных інструментаў у дзейнасці Круглянскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея (Гапаева В. Э.)

Выкарыстанне ў культурна-асветных праектах нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Традыцыйнае белаўзорыстае ткацтва Панямоння» (Савіцкая М. В.)

Комплекс мерапрыемстваў па ахове і папулярызацыі традыцыі паломніцтва да «Блакітнай крыніцы» (Воранава А. В.)

Практыкі зберажэння традыцыйнай культуры Гродзенскага раёна як галоўная ўмова развіцця турызму і музейнай дзейнасці ў рэгіёне (Рамановіч Н. І.)

Выкарыстанне нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у турыстычнай дзейнасці на Пастаўшчыне (Чатовіч Л. Я.)

Фестывальны фальклорны рух "Берагіня" як крыніца пераемнасці народных традыцый у рэгіёне (Курсевич В. В.)

Арганізацыя экскурсійна-турыстычнай дзейнасці Брэсцкага раённага Дома рамёстваў (Мартыновіч Ф. А.)

Арганізацыйна-метадычныя аспекты выкарыстання нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў музейнай і турыстычнай дзейнасці (Гамзовіч Р. С.)

Вынікі анкетавання, праведзенага ў рамках маніторынгу дзейнасці па выкарыстанню нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у турыстычнай дзейнасці (Лапцёнак І. Б., Каліноўская А. Т., Гумінская А. В.)

Вынікі анкетавання, праведзенага ў межах маніторынгу дзейнасці па захаванню і выкарыстанню нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у музейнай дзейнасці (Лапцёнак І. Б., Каліноўская А. Т., Гумінская А. В.)

На вокладцы: удзельнікі летніка традыцыйнага ткацтва «Кросенцы» ў аг. Неглюбка Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Фотаздымак Анатоля Кляшчука


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.