Новае жыццё традыцыйных маляванак

У Інвентары НКС апублікаваны новыя звесткі пра нематэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць “Традыцыйнае мастацтва маляваных дываноў Віцебскага Паазер’я”: артыкулы доктара мастацтвазнаўства Сахуты Я.М. і  доктара мастацтвазнаўства Шауры Р.Ф., а таксама фотаматэрыялы выдатнай выставы “Чароўных слоў увасабленне. Легенды, паданні і казкі Віцебшчыны ў беларускіх маляваных дыванах, якая была падрыхтавана Дзяржаўным музем гісторыі беларускай літаратуры сумесна з Віцебскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці ў межах музейнага праекта “Рэгіёны”. Выстава працуе з  17 лютага  па 20 красавіка 2021 г. 

Інвентар.JPG

Маляваныя дываны шырока распаўсюдзіліся па Беларусі прыкладна ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. Але і да нашага часу мала вядома пра самадзейных мастакоў-вандроўнікаў таго перыяду. З цягам часу, вельмі павольна  адкрывае інстнае мастацтва імёны сваіх народных майстроў.  

Падчас этнаграфічнай экспедыцыі па Смаргоншчыне летам 2018 г. з удзелам даследчыка традыцыйнай культуры і музыкі Аляксея Крукоўскага быў знойдзены маляваны дыван. Аўтаркай маляванкі з аленямі аказалася Ніна Бохан. Так з’явілася новае імя ў шэрагу іншых самабытных творцаў такіх, як Алена Кіш.

Дзякуючы даследаванню, якое арганізавалі журналістка Галіна Антонава і Аляксей Крукоўскі, былі знойдзены і іншыя яе творы, якія ў сакавіку бягучага года ў гісторыка-краязнаўчы музеі Смаргоні прадстаўлены на выставе “Маляваныя дываны Ніны Бохан”.

Інветар_3.JPG

У рамках экспанавання можна даведацца аб уключэнні народнага мастацтва маляванак Ніны Бохан у выхаваўча-адукацыйную дзейнасць і пазнаёміцца з работамі маладых дызайнераў, натхнёных творамі самабытнай мастачкі. На выставе прэзентавана выданне Галіны Антонавай “Самародкі”. У кнігу ўвайшлі матэрыялы газетнага праекта “З крыніц народных, жыватворных” – пра таленавітых людзей Смаргоншчыны, якія не мелі спецыяльнай адукацыі, але дабіліся вялікіх поспехаў у сваёй любімай справе. У гэтай кнізе ёсць нарыс і пра Ніну Бохан.

Спасылкі на артыкулы пра самабытную мастачку Ніну Бохан і іншых стваральнікаў маляваных дываноў:

Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы (Светлы шлях, 2019 г.) 

Маляваныя дываны Ніны Бохан (Светлы шлях, 2021 г.)

Астравецкія сляды смаргонскай мастачкі Ніны Бохан ( Астравецкая праўда, 2021 г.)

"Ніна Бохан - мастачка, зэчка" 2020-2021 гг., аўтар твора С. Ноздрын-Платніцкая

Фотаальбом "НІНА БОХАН / Роспіс дома ў Рудзішках / фота: Сяргей Лескець"

 Её называют выдающейся художницей своего времени...

Пры жыцці гэтую беларуску-тулягу лічылі дзівачкай...

Алена Гумінская,
адміністратар базы даных 





 





Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.