Навіны

RSS
Прайшоў юбілейны фолк-фэст “Камяніца-2018” 03/09/2018 Прайшоў юбілейны фолк-фэст “Камяніца-2018”
Юбілейны, дзесяты па ліку фолк-фэст “Камяніца” прайшоў першага верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту.
Прафесар этнамузыкалогіі з Варшавы напісаў рэцэнзію на CD "Мужчынская традыцыя спеву" 06/08/2018 Прафесар этнамузыкалогіі з Варшавы напісаў рэцэнзію на CD "Мужчынская традыцыя спеву"
Сёлета ў серыі "Традыцыя" выйшаў CD "Мужчынская традыцыя спеву",  прэзентацыя якога адбылася вясной ў Мінску. Нядаўна рэцэнзію на яго напісаў варшаўскі прафесар этнамузыкалогіі Пётр Даліг. Прыводзім яе цалкам паводле публікацыі на сайце http://www.muzykaodnaleziona.pl/sklep/bialoruskiemeskiespiewy/ 
Аўтэнтычныя гурты з Любанскага раёна выступілі на свяце "Пятровіца" 13/07/2018 Аўтэнтычныя гурты з Любанскага раёна выступілі на свяце "Пятровіца"
Фальклорныя гурты "Глыбокія крыніцы" з в. Закальное і "Павалякі" з в. Обчын Любанскага раёна, спеўная манера якіх унесена ў Інвентар НКС, выступілі на Школе традыцыйнага мастацтва "Пятровіца", што праходзіла на Любаншчыне 8 - 12 ліпеня.
Віншуем удзельнікаў і пераможцаў абласнога свята «Нясвіжскі фэст»! 26/06/2018 Віншуем удзельнікаў і пераможцаў абласнога свята «Нясвіжскі фэст»!

Каля 400 прыхільнікаў старажытных народных традыцый з розных раёнаў Міншчыны прынялі ўдзел у абласным свяце народнай творчасці “Нясвіжскі фэст”, якое прайшло 16 чэрвеня 2018 г.

Прэм'ера тэлепраекта «ЖЫВАЯ КУЛЬТУРА», прысвечанага нематэрыяльнай культурнай спадчыне Беларусі 07/06/2018 Прэм'ера тэлепраекта «ЖЫВАЯ КУЛЬТУРА», прысвечанага нематэрыяльнай культурнай спадчыне Беларусі

Прэс-рэліз праекта «Жывая культура» тэлеканала «Беларусь-3», які ўпершыню здымае цыкл тэлеперадач, прысвечаных элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны, уключаным у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Першая перадача пра Котчынскую кадрылю з Мастоўскага раёну выйдзе ў суботу 9 чэрвеня ў 10.30, паўтор - 10 чэрвеня ў 15.30, а таксама на старонцы праекта «Жывая культура» 

Перанос Свячы ў в. Навінкі Калінкавіцкага раёна на другі дзень Тройцы 04/06/2018 Перанос Свячы ў в. Навінкі Калінкавіцкага раёна на другі дзень Тройцы

На другі дзень праваслаўнага свята Тройцы, 28 мая 2018 года, жыхары вёскі Навінкі Калінкавіцкага раёна здзейснілі перанос Свячы. «Свячой» у гэтай вёсцы называюць аздобленыя кветкамі васковую свечку і абраз святой Тройцы. Хата, дзе стаіць Свяча, з’яўляецца своеасаблівым вясковым храмам, куды можа прыйсці любы чалавек, каб памаліцца, папрасіць дапамогі, падтрымкі ў святынь. У раздзеле Фотагалерэя глядзіце фотарэпартаж са свята Ірыны Глушэц