Навіны

RSS
Рэкамендацыі ўдзельнікаў семінара "ІДЭНТЫФІКАЦЫЯ І ІНВЕНТАРЫЗАЦЫЯ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ ЯК ДЗЕЙСНЫ ФАКТАР ЯЕ ЗАХАВАННЯ" (25–26 сакавіка 2013 г., г. Мінск) 29/03/2013 Рэкамендацыі ўдзельнікаў семінара "ІДЭНТЫФІКАЦЫЯ І ІНВЕНТАРЫЗАЦЫЯ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ ЯК ДЗЕЙСНЫ ФАКТАР ЯЕ ЗАХАВАННЯ" (25–26 сакавіка 2013 г., г. Мінск)
На сайце "Жывая спадчына Беларусі" ў раздзеле "Канферэнцыі" размешчаны рэкамендацыі ўдзельнікаў навукова-практычнага семінара з міжнародным удзелам "ІДЭНТЫФІКАЦЫЯ І ІНВЕНТАРЫЗАЦЫЯ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ ЯК ДЗЕЙСНЫ ФАКТАР ЯЕ ЗАХАВАННЯ" (25–26 сакавіка 2013 г., г. Мінск).
Працоўная матэрыялы ўдзельнікаў семінара "ІДЭНТЫФІКАЦЫЯ І ІНВЕНТАРЫЗАЦЫЯ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ ЯК ДЗЕЙСНЫ ФАКТАР ЯЕ ЗАХАВАННЯ" (25–26 сакавіка 2013 г., г. Мінск) 29/03/2013 Працоўная матэрыялы ўдзельнікаў семінара "ІДЭНТЫФІКАЦЫЯ І ІНВЕНТАРЫЗАЦЫЯ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ ЯК ДЗЕЙСНЫ ФАКТАР ЯЕ ЗАХАВАННЯ" (25–26 сакавіка 2013 г., г. Мінск)
На сайце "Жывая спадчына Беларусі" ў раздзеле "Канферэнцыі" размешчаны працоўныя матэрыялы ўдзельнікаў навукова-практычнага семінара з міжнародным удзелам "ІДЭНТЫФІКАЦЫЯ І ІНВЕНТАРЫЗАЦЫЯ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ ЯК ДЗЕЙСНЫ ФАКТАР ЯЕ ЗАХАВАННЯ" (25–26 сакавіка 2013 г., г. Мінск).
Гуканне вясны ў Вязынцы (23 сакавіка 2013 г.) 27/03/2013 Гуканне вясны ў Вязынцы (23 сакавіка 2013 г.)
23 сакавіка 2013 г. у Вязынцы Студэнцкае этнаграфічнае таварыства разам з Дзяржаўным літаратурным музеем Я. Купалы зладзілі гуканне вясны. Перад удзельнікамі свята стаяла “задача” з дапамогай веснавых карагодаў і танцаў, спеваў і гульняў пагукаць вясну так, каб нарэшце яна прыйшла!
Дабрасейная чудасія на ІХ фестывалі дзіцячай тэатральнай творчасці “ЧАРОЎНЫ КУФЭРАК” (28-29 сакавіка 2013 г., Любанскі раённы цэнтр культуры) 27/03/2013 Дабрасейная чудасія на ІХ фестывалі дзіцячай тэатральнай творчасці “ЧАРОЎНЫ КУФЭРАК” (28-29 сакавіка 2013 г., Любанскі раённы цэнтр культуры)

Вось ужо на працягу больш 20 гадоў збірае Мельпамена на Любаншчыне юных аматараў тэатральнай справы на фестывалі “Чароўны куфэрак”. З самага пачатку фестываль задумваўся як яшчэ адзін дзейны сродак прапаганды лепшых духоўных традыцый беларускага народа. Калісьці ў куфрах нашы бабулі і дзядулі захоўвалі лепшыя, самыя каштоўныя набыткі сям’і. Мы ж прадставілі скарбонку духоўнасці народа таксама як куфэрак. Толькі не звычайны, а чароўны, бо начыненне гэтай  скарбонкі — невычарпальнае, і дакранаючыся да яго чалавек   дакранаецца павагай да свайго народа, сваёй мовы, сваёй культуры. Да такога працэсу, безумоўна, трэба быць далучаным з дзяцінства.

Прэс-рэліз. Навукова-практычны семінар з міжнародным удзелам "ІДЭНТЫФІКАЦЫЯ І ІНВЕНТАРЫЗАЦЫЯ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ ЯК ДЗЕЙСНЫ ФАКТАР ЯЕ ЗАХАВАННЯ". 25-26 сакавіка 2013 г., г. Мінск 19/03/2013 Прэс-рэліз. Навукова-практычны семінар з міжнародным удзелам "ІДЭНТЫФІКАЦЫЯ І ІНВЕНТАРЫЗАЦЫЯ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ ЯК ДЗЕЙСНЫ ФАКТАР ЯЕ ЗАХАВАННЯ". 25-26 сакавіка 2013 г., г. Мінск

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Інстытут культуры Беларусі, Нацыянальная камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА праводзяць 25–26 сакавіка 2013 г. навукова-практычны семінар з міжнародным удзелам: "Ідэнтыфікацыя і інвентарызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны як дзейсны фактар яе захавання". Прысвячаецца 10-годдзю Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны (2003).

Набор на курс "ТРАДЫЦЫЙНЫ БЕЛАРУСКІ ТАНЕЦ"  пад кіраўніцтвам М. Козенкі 19/03/2013 Набор на курс "ТРАДЫЦЫЙНЫ БЕЛАРУСКІ ТАНЕЦ" пад кіраўніцтвам М. Козенкі

У Школе традыцыйнага мастацтва гурта GUDA пад кіраўніцтвам Мікалая Козенкі актыўна ідзе НАВУЧАНЬНЕ ТРАДЫЦЫЙНАМУ ТАНЦУ. 
Мікалай Козенка – збіральнік, даследчык беларускай народнай танцавальнай культуры, этнахарэограф, вядомы дзеяч культуры, арганізатар фальклорнага фестывалю «Берагіня», аўтар больш за 100 публікацый. Сярод іх манаграфія «Лексіка беларускага народна-сцэнічнага танца. Ч. І. Паставы рук» (1993), зборнікі «Танцавальная музыка Беларусі» (15 выпускаў), «Беларускія народныя танцавальныя песні» (4 выпускі), шматлікія брашуры і артыкулы ў навуковых, навукова-папулярных і даведачных выданнях Беларусі і Расіі, вучэбныя праграмы і метадычныя дапаможнікі.