Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Тэхналогія прыгатавання традыцыйнай стравы «Масляны баран» у вёсцы Мацюкова Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці

Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 23Б0000084
Дата ўключэння: 02/08/2016
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 16.01.2013 № 199. Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 02.08.2016 № 607
Шыфр (у Інвентары): НКС-130628/01

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці». Адрас: вул. Леніна, 35а, г. Віцебск;

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Тэхналогія прыгатавання традыцыйнай стравы «Масляны баран» у вёсцы Мацюкова Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

Маслены баран, баран з масла

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

Жыхары вёскі Мацюкова Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці

Арэол распаўсюджвання:

Віцебская вобласць » Глыбоцкі раён » в. Мацюкова;  

Кароткае апісанне элемента:

Тэхналогія прыгатавання традыцыйнай стравы «Масляны баран» у вёсцы Мацюкова Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці – гэта тэхналогія прыгатавання хатняга масла і яго эстэтычнага афармлення ў выглядзе «барана» па традыцыйнай рэцэптуры, характэрнай для кухні мясцовай вясковай супольнасці. Прыгатаванне гэтай стравы пачынаецца са збору смятаны. Затым у спецыяльнай драўлянай бойцы ўзбіваецца масла. Калі масла збілася, зліваецца маслёнка, прамываецца масла ў некалькіх водах, абавязкова соліцца; масла сціскаюць у камок прадаўгаватай формы, і выразаюць фігуру барана. Пры дапамозе марлі ці бінта робіцца авечая поўсць (воўна), якая ножыкам лёгка прыціскаецца да выразанай фігуры. З воску робяцца рожкі, з гарошку перцу – вочкі. Апошнім штрыхом з’яўляецца ўпрыгожванне «Маслянага барана» рознай зелянінай (рутай, шпарагусам, пятрушкай). «Масляны баран» – святочная страва, але сёння яна выкарыстоўваецца і ў штодзённым хатнім ужытку, гатуецца на розныя мерапрыемствы і ўрачыстасці, для прыезджых гасцей. Элемент перадаецца ад пакалення да пакалення ў сям’і Струй, члены якой транслююць веды, звязаныя з элементам, у форме вуснага тлумачэння і практычнага паказу ўсім жадаючым вяскоўцам. «Мясляны баран» з’яўляецца адметнай праявай лакальнай культуры харчавання в. Мацюкова і ўспрымаецца супольнасцю як каштоўнасць

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Традыцыйная ежа

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

Рэцэптура і тэхналогія прыгатавання хатняга масла і яго эстэтычнага ўвасаблення ў выглядзе маслянага «барана» можа выкарыстоўвацца ў сучаснай кулінарыі, ва ўстановах грамадскага харчавання рэгіёна, як рэгіянальны брэнд Глыбоччыны

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

Традыцыя прыгатавання «Маслянага барана» – гэта спецыфічны культурны брэнд Глыбоччыны, таму яе захаванне спрыяе раскрыццю рэгіянальнай і лакальнай ідэнтычнасці і падкрэслівае адметнасць культуры Віцебшчыны. Гэта традыцыя жывая – «Масляны баран» з’яўляецца стравай святочнага стала і штодзённага ўжытку. Тэрэса Янаўна Струй па просьбах многіх вяскоўцаў гатуе яе для асабістага ўжывання на Вялікдзень, Троіцу. Сям’я Тэрэсы Янаўны ўжывае масла, прыгатаванае па традыцыйнаму рэцэпту і ў паўсядзённым жыцці

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

Практыцы перадачы элемента спрыяюць дзяржаўныя арганізацыі (прафсаюзныя арганізацыі, БРСМ). Работнікамі Мацюкоўскага Дома культуры і бібліятэкі сабраны багаты фота- і відэаматэрыял па прыгатаванню страў (выраб клінковага сыру, тварагу, выпечка велікодных булак і кулічоў, пончыкаў з тварагу (калабочкі), руляў, драных бліноў з мясам (пыжоў)) па старадаўніх рэцэптах, якія выкарыстоўвае Тэрэса Янаўна Струй да цяперашняга часу

Паходжанне элемента:

Час з’яўлення традыцыі прыгатавання масла з малака каровы ў вясковым побыце дакладна невядомы. Тэрэса Янаўна Струй пераняла майстэрства прыгатавання «Маслянага барана» ад сваёй цёткі Рудзёнак Вікторыі Уладзіславаўны, 1902 г. н., якой перадала яе маці. Першыя спробы зрабіць «Маслянага барана» адбыліся, калі Тэрэсе Янаўне было сем год. Да дзесяці гадоў яна дапамагала рабіць гэту страву цётцы, матулі, а калі споўнілася трынаццаць, – стала рабіць самастойна. З цягам часу гэтую адметную тэхналогію вырабу масла пачала перадаваць сваёй дачцэ, а пасля і ўнучцы

Стан бытавання:

менш распаўсюджаны

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

«Масляны баран» можа быць прыгатаваны толькі пры наяўнасці каровіна малака ў хатніх вясковых умовах. Таму наяўнасць у гаспадароў кароў, магчымасць выгану іх на поле, а таксама пэўная цырымонія нарыхтоўкі малака для вырабу масла праз выган жывёлы ў поле, адпаведнае кармленне, захаванне хлеву ў чысціні, а пасля падрыхтоўка ў хаце неабходнага абсталявання, спрыяе адлюстраванню спецыфікі мясцовага культурнага асяроддзя і захаванню дадзенага элемента нематэрыяльнай спадчыны

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Мясцовая гаворка

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

Да матэрыяльных аб’ектаў, якія адносяцца да практыкі тэхналогіі прыгатавання традыцыйнай стравы «Масляны баран» адносяцца:- маслабойка, - драўляная лыжка, - марля альбо бінт, - гліняны гарлачык, - міскі, - сіта, - нож, - воск, - соль, - смятана, - вада, - зеляніна для ўпрыгожвання (рута, пятрушка, шпарагус)

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

«Масляны баран» з’яўляецца стравай як будзёнага жыцця, так і святочнага. Ён становіцца часткай велікоднага і траецкага стала для жыхароў в. Мацюкова, калі па просьбе сям’я Струй гатуе гэту страву для іншых жыхароў вёскі

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

Для элемента характэрны некалькі спосабаў перадачы. Тэхналогія прыгатавання «Маслянага барана» перадаецца ад пакалення да пакалення ў сям’і Т. Я. Струй, якая пераняла традыцыю ад сваёй цёткі, а тая – ад маці. У сям’і тэхналогіяй валодаюць яшчэ дачка і ўнучка. Такім чынам ажыццяўляецца традыцыйны спосаб дыяхроннай перадачы нематэрыяльнай спадчыны з пакалення ў пакалення ў вясковай сям’і. Таксама адбываецца трансляцыя ведаў, звязаных з «Масляным баранам» сярод жыхароў в. Мацюкова. Тэрэса Янаўна разам з дачкой і ўнучкай з задавальненнем дэманструюць тэхналогію прыгатавання масла ўсім аднавяскоўцам, суправаджаючы паказ падрабязнымі тлумачэннямі. Часта вяскоўцы звяртаюцца да сям’і Струй, каб атрымаць «Маслянага барана» на свята.Сваё майстэрства Тэрэса Янаўна перадае на семінарах, удзельнікам клуба беларускай нацыянальнай кухні «Кумачкі», які працуе пры Гатаўшчынскім доме культуры. Кожны прысутны на сустрэчы можа не толькі паслухаць аповед аб працэсе прыгатавання масла і іншых страў, але і паспрабаваць зрабіць і пакаштаваць іх. Жанчыну запрашаюць на творчыя вечары, вечары-сустрэчы з народнымі майстрамі. Да таго ж Тэрэса Янаўна з’яўляецца актыўнай удзельніцай клубных і раённых мерапрыемстваў: свята «Квітней Глыбоччына!», «Дажынкі», «Масленіца», выстаў народнай творчасці, свят вёскі і інш.

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

1. Струй Тэрэса Янаўна – чалавек сталага ўзросту, а, паколькі, традыцыя захавалася толькі ў яе сям’і, неабходна пашырыць механізм перадачы элемента.2. Элемент з’яўляецца мала папулярызаваным. Інфармацыя аб яго бытаванні мала распаўсюджана. У раёне недастаткова развіты агратурызм, вельмі мала агратурыстычных гаспадарак, якія б маглі выкарыстоўваць традыцыю вырабу хатняга масла ў сваёй дзейнасці і папулярызаваць яе праз нестандартную форму «Маслянага барана»

Ключавыя словы

Масла, баран, ежа, страва

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

Дакументы, звязаныя з элементам

2012–Масляны_баран–в_Мацюкова_Глыбоцкі_раён_Віцебская_вобл–Рэцэптура прыгатавання Барана з масла.pdf

2012–Масляны_баран–в_Мацюкова_Глыбоцкі_раён_Віцебская_вобл–Рэцэптура прыгатавання Барана з масла.pdf

Карта Глыбоцкага раёна з пазначэннем распаўсюджвання элемента масляны баран.pdf

Карта Глыбоцкага раёна з пазначэннем распаўсюджвання элемента масляны баран.pdf

Масляны_баран–в_Мацюкова_Глыбоцкі_раён_Віцебская_вобл–артыкул–Так_нараджаецца_радасць–Ave_Maria–2006–№_4.pdf

Масляны_баран–в_Мацюкова_Глыбоцкі_раён_Віцебская_вобл–артыкул–Так_нараджаецца_радасць–Ave_Maria–2006–№_4.pdf

Фотафіксацыя

Відэафіксацыя

2012–Масляны_баран–в_Мацюкова_Глыбоцкі_раён_Віцебская_вобл.mp4

2012–Масляны_баран–в_Мацюкова_Глыбоцкі_раён_Віцебская_вобл–інтэрв'ю–відэа.avi