Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Мясцовы танец “Котчынская кадрыля” в. Котчына Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці

Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 43АК000063
Дата ўключэння: 21/09/2010
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 01.07.2009 № 156. Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 21.09.2010 № 1351
Шыфр (у Інвентары): НКС-141009/02

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці. Адрас: вул. Савецкая, 8, 230025, г. Гродна, ;

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Мясцовы танец “Котчынская кадрыля” в. Котчына Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

Котчынская кадрыля

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

Жыхары в. Котчына Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці

Арэол распаўсюджвання:

Гродзенская вобласць » Мастоўскі раён » в. Котчына;  

Кароткае апісанне элемента:

Адной з адметнасцей Мастоўскага раёна з’яўляецца Котчынская кадрыля в.Котчына. Рэгіянальная асаблівасць “Котчынскай кадрылі” вызначаецца наяўнасцю пэўных фігур, парадкам іх выканання, структурай кампазіцыі, мелодыі, простай танцавальнай лексіка. Спецыфічнасць кампазіцыі – калі кожная пара, кожны ўдзельнік танца па чарзе паўтараюць рухі паводле прынцыпу “усе за ўсімі”. Музычныя перыяды і паўторы танцавальных фігур не адпавядаюць адна другой: заканчэнне харэаграфічнай часткі не супадае з музычнай (найгрыш прыпыняецца раней, чым завяршаецца танец). Танец выконваецца з запалам, жартаўлiва ва ўмераным тэмпу. Сёння “Котчынская кадрыля” перацярпела змены і выконваецца на 6 пар (раней на 8). Кадрыля танцуецца весела, жыва, колькасць фігур можа вар’іравацца ў залежнасці ад жадання выканаўцаў. На Гарадзеншчыне “Котчынская кадрыля” выконваецца шматлікімі народнымі ансамблямі, у тым ліку яе можна пабачыць у выкананні танцавальнага гурта Азёркаўскага сельскага клуба Гродзенскага раёна. Кадрылю танцуюць тры пакаленні танцавальнага калектыву ва ўзросце ад 40 да 50 гадоў і дзве дзіцячыя танцавальныя групы па 6 пар 11–х і 6-х класаў, што ўказвае на пераемнасць танцавальных народных традыцый

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Выканальніцкія мастацтвы » Танцы

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

Паходжанне элемента:

У 1960 г. на хрэсьбінах дачкі мясцовага жыхара в. Котчына Мастоўскага раёна госці ўспомнілі мясцовую кадрылю. Ужо ў 1969 г. танец пачаў занава жыць і быў паказаны на фальклорным аглядзе, а ў 1971 г. у в. Котчына прыехалі харэограф М. І. Хвораст, пісьменнікі І. Лісам, Я. Брыль, М. Аўрамчык – зрабілі апісанне танца і змясцілі яго ў кнізе “Беларускія танцы”

Стан бытавання:

менш распаўсюджаны

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Паўднёва-заходні дыялект беларускай мовы

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

Жаночы строй в. КотчынаКасцюм складаецца з кашулi з прамым рукавом сабраным на манжэту; адкладным скругленным каўнерам, упрыгожаным вузкай карункавай фальбонай (разрэз пазухi – 8 см). Кашуля зашпiльваецца на 2 гузiкi. Вышыўка крыжыкам: у верхняй частцы рукава i на манжэтах. Арнамент – геаметрычны чырвонага i чорнага колераў (шырыня на рукаве – 7 см).Гарсэт прыталены з адразной баскай у 8 клiнняў скругленых унiзе. Выраз гарлавiны паглыбленны авальнай формы. Па рэльефным лiнiям и талii прышыта двухколерная тасёмка. Гарсэт зашпiльваецца на тры гузiкi.Спаднiца цёмна-сiняга колеру запрасавана ў складкi (шырыня – да 5 см; даўжыня – да паловы голенi). Па нiзу спаднiцу аздабляюць тры каляровыя стужкi: дзве шырокiя (бэзавага i зялёнага колеру) – па баках, а па сярэдзiне (ружовага колеру) – стужка меньшай шырынi, аздобленая шырокай фальбонай сабранай у вузкiя складкi.Фартух аздоблены раслiнным арнаментам чырвонага i чорнага колераў.Галаўны ўбор – крамная хустка, або каптур (цёмна-сiнi) з круглымi вушкамi i шаўковымi стужкамi-завязкамi (ружовыя). Каптур аздоблены па краях вушак аблямоўкай (ружовая).Вушкi аздоблены кавалкамi мануфактурнай тканiны.Верхняе адзенне – катанка, якая выраблена з валянага сукна (шэрае) i зашпiльваецца на тры гузiкi, аблямаваная чорным аксамiтам.Андарак, кроены з двух прамавугольных полак чырвонага колеру, аздоблены, на поясе дробна сабраны. Нiз андарака аздоблены шырокай стужкай, а па баках знаходзяцца вузкiя стужкi. Па краю андарака прышыта вузкая аксамiтная палоска чорнага колеру.Мужчынскі строй в. Котчына Пакрой кашулi тунiкападобны ў згорнутым удвая палотнiшчы, на перагiбе знаходзiцца адтулiна для галавы. Рукавы прамыя з манжэтай, якая зашпiльваецца на два гузiкi. Рукаў пашыты з двух вертыкальных кавалкаў палатна. Пад рукаў (для пашырэння проймы) устаўлена невялiкая трохкутная ластавiца. Пасярэдзiне перагiба палатна прарэзаны выраз для галавы да якога прышыты каўнерык-стойка, якi зашпiльваецца на два гузiкi. Спераду на груддзi – паглыблены разрэз-пазуха (глыбiня – 22,5 см), якi прыкрываецца вышытай манiшкай.Каўнер-манiшка i манжэты рукавоў аздоблены вышыўкай. Арнамент раслiнна-геаметрычны чырвонага i чорнага колераў. Кампазiцыя арнамента – дарожкавая ромба-сетчытая. У кожным ромбе стымiзаваная васьмiпялёсткавая разетка з падвоеным пялёскам.Пояс шырокi, узор геаметрычны, кампазiцыя трохчасткавая дарожкавая. Уздоўж пояса iдуць вузкiя безузорныя рознакаляровыя палоскi цёмна-бэзавага, чырвонага, зялёнага, жоўтага колераў. Сярэдзiна пояса саткана нiццю чырвонага колеру, якая ўтварае на белым фоне ўзорную палоску ў выглядзе сеткi з ромбамi. Канцы пояса ўпрыгожаны махрай з нiткай асновы i дадаткова ўведзенымi нiцямi з шасцi iншых колераў (цёмна-бэзавы, чырвоны, зялёны, жоўты, бардовы, цёмна-сiнi). Нiцi, працягнутыя праз аснову, утвараюць два доўгiх свабодных канца.Нагавiцы пашыты з даматканага палатна, якое выткана ў вертыкальныя палосы, якiя чаргуюцца памiж сабой. Дзве палоскi аднолькавай шырынi: бэзавага i цёмна-сiняга колеру.Пасярэдзiне шырокай бэзавай палоскi знаходзiцца вузкая цёмна-бэзавая палоска, а пасярэдзiне цёмна-сiняй – вузкая палоска зялёнага колеру

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

Ключавыя словы

кадрыля, танец

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

Дакументы, звязаныя з элементам

Котчынская_кадрыля_ноты.pdf

Котчынская_кадрыля_ноты.pdf

жаночы_строй, мужчынскі_строй.pdf

жаночы_строй, мужчынскі_строй.pdf

жаночы_строй.pdf

жаночы_строй.pdf

котчынская кадрыля_апісанне танца.pdf

котчынская кадрыля_апісанне танца.pdf

Фотафіксацыя