Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Традыцыя простага двухнітовага ткацтва

Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 43АК000094
Дата ўключэння: 02/08/2016
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 20.04.2012 № 192. Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 02.08.2016 № 607
Шыфр (у Інвентары): НКС-20210211

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

УА "Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі". Адрас: Каложскі парк, 1, г. Гродна;

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Традыцыя простага двухнітовага ткацтва

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

Жыхары вёскі Студзянец і г.п. Рось, супрацоўнікі раённага Цэнтра рамёстваў г.п. Рось

Арэол распаўсюджвання:

Гродзенская вобласць » Ваўкавыскі раён » г.п. Рось;   Гродзенская вобласць » Ваўкавыскі раён » в. Студзянец;  

Кароткае апісанне элемента:

Простаедвухнітовае ткацтва – гэта самае распаўсюджанае перапляценне, якое выступае ў якасці ўніверсальнага фону для дэкору, выкананага ў іншых ткацкіх тэхніках. У такой тэхніцы  выраблялі тканіны на адзенне (палатно для кашуль, спадніц, фартухоў), ручнікі, посцілкі, ходнікі. Вырабы, выкананыя ў тэхніцы простага двухнітовага ткацтва,
захоўваюцца і практычна ўжываюцца многімі  вясковымі сем’ямі Ваўкавыскага раёна. Як рэгулярны занятак і хатняе рамяство простае двухнітовае ткацтва ўжо сустракаецца вельмі рэдка. Носьбіты традыцыі перадаюць сваё рамяство мясцовым школьнікам і моладзі на занятках у раённым Цэнтры рамёстваў у г.п. Рось.
Традыцыя двухнітовага ткацтва была характэрна для ўсёй Ваўкавышчыны. Яна мае адметныя лакальныя варыяцыі, адлюстроўвае характар мясцовай і рэгіянальнай культуры і  прызнаецца яе носьбітамі як элемент іх спадчыны.

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Традыцыйныя рамёствы » Ткацтва

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

У Ваўкавыскім раёне простае двухнітовае ткацтва адрозніваецца ад іншых відаў пачынальна з навіўкі асновы (застаўся cтаражытны спосаб – на рухомай раме), сваёй каляровай гамай, матэрыяламі, ткацкім станком – “варштатам”. Сёння ручное ткацтва становіцца ізноў актуальным і карыстаецца попытам. Тэхналогіі пляцення ходнікаў, інтэр’ерных тканін можна ўжываць у сучаснай тэкстыльнай прамысловасці. Так, напрыклад, пры выкарыстанні тэхнікі простага двухнітовага ткацтва і натуральных нітак можна ствараць палатно з ўзорам з аднога боку (агуркі, акенца, кола). Пры гэтым будзе атрымлівацца падол адзення з узорным атачэннем, якое выглядае вельмі сучасна і не траціцца экалагічнасць вырабу. Такі ж тэкстыль (тэхніка простага ткацтва, від –“дзяружка”, “дымка”) можна выкарыстаць, напрыклад, для абіўкі мэблі , што надае ёй самабытнасць і непаўторнасць

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

Аддзел культуры Ваўкавыскага райвыканкама, раённы Цэнтр рамёстваў (г.п. Рось, Ваўкавыскі раён), упраўленне адукацыі Ваўкавыскага раёна, абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, Беларускі саюз майстроў народнай творчасці, клуб “Умелица” пры раённым Доме культуры г. Ваўкавыска, жаночы клуб “Грация”, Роскі Дом культуры Ваўкавыскага раёна.

Паходжанне элемента:

Гісторыя простага двухнітовага ткацтва менавіта ў Ваўкавыскім раёне мала даследавана, але не выклікае сумнення, што гэты від ткацтва старажытны, на Беларусі вядомы з ЧШ-13 ст., калі ва ўжытак увайшоў гарызантальны ткацкі станок з нітамі і панажамі – кросны – і пашырылася вышыўка. Са старажытных часоў на Беларусі існавала хатняе ткацтва. Кожная жанчына з малых гадоў умела ткаць палатно, паясы, стужкі, рушнікі, абрусы, дываны, ходнікі. Свае вырабы майстрыхі імкнуліся ствараць не толькі практычнымі, але і прыгожымі. У сучасным свеце хатняе ткацтва замянілі прамысловыя машыны, але традыцыі старадаўняга рамяства, перадаючыся з пакалення ў пакаленне, захаваліся да нашых дзён.

Стан бытавання:

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

Ключавыя словы

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

Дакументы, звязаныя з элементам

Карта рэгіёна з пазначэннем арэала распаўсюджвання элемента.JPG

Карта рэгіёна з пазначэннем арэала распаўсюджвання элемента.JPG

Буклет.pdf

Буклет.pdf

Кросны ваўкавыскіх рамёстваў_ЛіМ_2020.pdf

Кросны ваўкавыскіх рамёстваў_ЛіМ_2020.pdf

Фотафіксацыя