Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Дэмбраўская кадрыля – пазаабрадавы парна-гуртавы танец, які да сённяшняга дня бытуе ў Шчучынскім раёне. Як і іншыя кадрылі, Дэмбраўская называецца ў адпаведнасці з мясцовасцю свайго існавання (аг. Дэмбрава). Танец “Дэмбраўская кадрыля” мае ўстойлівую кампазіцыю і рэгламентаваную лексіку. Танец выконвае шэсць пар. Складаецца кадрыля з трох кален. У першае калена ўваходзіць уступ і 5 фігур, падчас якіх пары рухаюцца па колу, хлопцы танцуюць некаторы час на месцы да цэнтра спіной, а дзяўчаты навокал, пасля мяняюцца месцамі, зноў разам танцуюць па колу па ходу сонца, потым супраць ходу сонца. Калена другое мае 2 фігуры, на працягу якіх кавалеры змяняюць партнёрак, а дзяўчаты мяняюць партнёраў у даволі складаных пераходах у паўколах, напрыклад, 6-я партнёрка пераходзіць да 3-га партнёра, 1-я да 4-га, 2-я да 5-га, а пазней 1-я пераходзіць да 3-га, 2-я да 4-га, 3-я да 5-га. Так на працягу кадрылі, чаргуючы дынамічныя і статычныя харэаграфічныя кампаненты, выканаўцы ператанцоўваюць па чарзе “ўсе з усімі” – да сустрэчы са сваім партнёрам. Калена трэцяе ўключае 9 фігур, некаторыя з якіх танцуюцца з пераходам ў тройкі і таксама са зменай партнёраў (рухаючыся па колу, хлопцы падбягаюць да дзяўчат, утвараюць тройкі і рухаюцца па крузе). Пасля змены ўсіх партнёраў у тройках, хлопцы і дзяўчаты некаторы час танцуюць па-асобку ў колах і шэрэнгах, пасля зноў аб’ядноўваюцца ў пары, выконваюць фігуры “Шэн” (перакручваюцца пад руку, ідучы па колу з усімі парнёрамі), “Ручаёк” і падчас апошняй фігуры ў коле дзякуюць адзін адному за танец. Паузы паміж часткамі ў танцы “Дэмбраўская кадрыля” адсутнічаюць. Такім чынам, “Дэмбраўская кадрыля” вылучаецца шэрагам сваіх адметных рысаў: калены ў кадрылі ідуць без перапынку і іх аб’яў, асобныя фігуры выконваюцца тройкамі. Для кадрылі характэрна хуткая змена разнастайных фігур і малюнкаў (лінія, ручаек, калона), а таксама розныя пераходы, змена партнераў, абход адзін аднаго, парамі. “Дэмбраўская кадрыля” адносіцца да тыпу кругавых кадрыляў. Выконваецца ва ўмеранным тэмпе на двухдольную мелодыю, якая захоўваецца ў варыятыўным выглядзе на працягу ўсяго танца. Дзеянне разыгрываецца па коле рознай канфігурацыі, больш акцэнтуецца на паўколах: з левага ці з правага боку танцавальнай пляцоўкі, а таксама падчас утварэння шарэнгі або фігуры “танец тройкамі” – яе выконваюць адначасова тры кавалеры, шэсць дзяўчат і тры хлопцы, якія засталіся без партнёрак. Яны на паўколе паасобку выконваюць асноўны рух кадрылі. Разглядаючы сам танец і яго кампазыцыйны строй, трэба адзначыць, што ён уключае элементы розных танцаў, якія бытавалі ў Дэмбраве: “Лявоніха”, “Ручаёк”, “Кракавяк”. На сённяшні дзень танец, які пачаў аднаўляцца і практыкавацца ў Дэмбраве з 70-х гг XX ст., можа выканаць кожны трэці жыхар аг. Дэмбрава, а гэта больш за 180 дэмбраўчан розных пакаленняў. Перадача вопыта, традыцый і звычаяў сваёй мясцовасці адбываецца праз сям’ю, асяроддзе, якое акружае чалавека. Веды і ўменне «танчыць» кадрылю перадаюцца ад маці да сына ці дачкі, ад бацькоў да дзяцей. Гэты танец выконваецца на розных святах, якія арганізоўваюць самі жыхары: вяселлі, дні нараджэнні, на Вялікдзень, Каляды, а таксама проста ў асяроддзі сваякоў і суседзяў. Адной з важных мадэляў перадачы традыцыі выканання кадрылі з’яўляецца заняткі ў клубным фарміраванні – узорным фалькорным калектыве “Скарбоначка” аддзела культуры і дасуга «Дэмбраўскі сельскі Дом фальклору». З малых гадоў дзеці, якія займаюцца ў калектыве, далучаюцца да традыцыйнай культуры сваёй мясцовасці. Удзельнікі гурта вывучылі і аднавілі не толькі Дэмбраўскую кадрылю, але і іншыя мясцовыя побытавыя танцы такія, як “Полька-бабачка”, “Падыспань”, “Нарэчанька”, “Лявоніха”, “Лысы”, “Кракавяк”, якія маюць свае адметныя рысы і выразна адрозніваюцца ад іншых танцаў Гродзеншчыны. На працягу сваёй актыўнай творчай дзейнасці ўдзельнікі калектыву праводзілі этнаграфічныя экспедыцыі, майстар-класы, ладзілі вечарыны, якія сталі важнай крыніцай ведаў аб танцавальных традыцыях рэгіёна, вартыя вывучэння і захавання
  • Адной з адметнасцей Мастоўскага раёна з’яўляецца Котчынская кадрыля в.Котчына. Рэгіянальная асаблівасць “Котчынскай кадрылі” вызначаецца наяўнасцю пэўных фігур, парадкам іх выканання, структурай кампазіцыі, мелодыі, простай танцавальнай лексіка. Спецыфічнасць кампазіцыі – калі кожная пара, кожны ўдзельнік танца па чарзе паўтараюць рухі паводле прынцыпу “усе за ўсімі”. Музычныя перыяды і паўторы танцавальных фігур не адпавядаюць адна другой: заканчэнне харэаграфічнай часткі не супадае з музычнай (найгрыш прыпыняецца раней, чым завяршаецца танец). Танец выконваецца з запалам, жартаўлiва ва ўмераным тэмпу. Сёння “Котчынская кадрыля” перацярпела змены і выконваецца на 6 пар (раней на 8). Кадрыля танцуецца весела, жыва, колькасць фігур можа вар’іравацца ў залежнасці ад жадання выканаўцаў. На Гарадзеншчыне “Котчынская кадрыля” выконваецца шматлікімі народнымі ансамблямі, у тым ліку яе можна пабачыць у выкананні танцавальнага гурта Азёркаўскага сельскага клуба Гродзенскага раёна. Кадрылю танцуюць тры пакаленні танцавальнага калектыву ва ўзросце ад 40 да 50 гадоў і дзве дзіцячыя танцавальныя групы па 6 пар 11–х і 6-х класаў, што ўказвае на пераемнасць танцавальных народных традыцый
  • Вясельныя песні ў выкананні носьбітаў фальклору з вёскі Клін Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці рэпрэзентую традыцыю Беларускага Падняпроўя і з’яўляюцца яркім паказальнікам спецыфічных асаблівасцей рэгіянальнай манеры выканання. Іх стылістычныя ўдметнасці заключаюцца ў дамінантнасці прыўзнятых святочных настрояў, маторным характары рытмікі, асобай яркай манеры выканання, перавазе ладоў мажорнага нахілення ў аб’ёме квінты, значнай ролі квінтавай інтанацыі, асаблівай гучнасці і эмацыйнай адкрытасці. Вясельныя песні суправаджаюць асноўныя этапы вясельнага абраду: сватанне, прыезд маладога да маладой, ад’езд маладой з бацькоўскага дому, вясельны пір, абрадавыя дзеі другога дня. Акрамя ўласна песен, прымеркаваных да ключавых момантаў вяселля, у выканальніцкую традыцыю ўключаны таксама і жартоўныя песні, дражнілкі, адрасаваныя свату, паджанішку, паджанішцам, гасцям. Носьбітамі песеннай традыцыі з’яўляюцца ўдзельніцы фальклорнага гурта в. Клін, рэпертуар якога ўключае розныя жанры абрадавай і пазаабрадавай культуры. Адну з цікавейшых старонак гэтага рэпертуару прадстаўляюць менавіта вясельныя песні, якія з’яўляюцца паказальнікам унікальнай, багатай рэгіянальнай традыцыі
"драць заяц" абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў баран баранава батлейка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік божая маці бортнік бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне воўна выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай габелен гаворка ганчарства гліна гуканне вясны гульні гульня гурт дзед дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дрэва дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жывёла жыта запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інструменты кадрыля казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды касцёл каталіцтва кераміка клёцкі кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў куст кухня лагойшчына лапці лірыка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля панямонне папера пастухоўская дудка пахаванне паясы пераборнае ткацтва песні печыва пісанкі полька з камандамі полька, в. спорава пояс прадукты харчавання продак продкі, памінанне, вялікдзень, успенне, дзяды прусы птушка-абярэг птушкі пчала пчалярства рамяство роспіс русалка русальны тыдзень ручнікі рэцэптура сакральная тапаграфія салома сваха, какошніца,“брэжэ”, “вочы”, вяселле, лелікава святая варвара святы міхаіл святыя пётр і павел свяча скірмантава спевы старадарожскі раён страва стравы страла стрылка сула, страла, вялікдзень, карагоды, пасожжа сухавейкі танец ткацтва традыцыйныя святы традыцыя тройца тэхналогія