Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Да нашых дзён у в. Моталь захаваўся адзін са старадаўнейшых вясельных звычаяў выпечкі, упрыгожвання і міжродавага падзелу абрадавага хлеба – каравайная традыцыя. Каравай – гэта абрадавы хлеб, сімвал дабрабыту, абавязковы атрыбут палескага вяселля. Выпечка каравая – вельмі адказная дзея, менавіта з яе пачынаецца вяселле. Пякуць каравай як у доме жаніха, так і ў доме нявесты. Аснову каравая, хлеб, замешваюць і выпякаюць спецыяльна запрошаныя жанчыны-каравайніцы. Мясцовая супольнасць лічыць, што выбар каравайніц уплывае на лёс маладых, таму на гэтую ролю выбіраюць паважаных, руплівых жанчын, якія жывуць шчасліва ў шлюбе і маюць дзяцей. Вясельная каравайная традыцыя, як частка вясельнага абраду, уключае ў сябе шэраг ганаровых і адказных этапаў або чынаў: расчыненне, замес каравая, гібанне каравая, сажанне ў печ, выйманне з печы, упрыгожванне каравая, а таксама выкуп і падзел. Кожны этап суправаджаецца адмысловымі дзеяннямі, благаслаўленнямі, малітвамі, песнямі, каб “запраграмаваць” добры шлюб. Значным элементам каравайнай традыцыі з’яўляецца ўпрыгожванне каравая, для чаго вырабляюць з цеста і пякуць “шышкі” – галінкі садовых дрэў з пэўнай колькасцю разгалінаванняў, а таксама “барылца” – жгуты цеста па дзесяць сантыметраў, абвітыя па даўжыні ў форме спіралі і інш. Каравай выпякаюць ужо ўпрыгожаным, а затым шышкі аздабляюць папяровымі кветкамі і вечназялёнымі раслінамі. На працягу ўсяго вяселля караваі знаходзяцца ў “каморы” (халодным памяшканні), а на заканчэнні вяселля дзеляцца паміж родам: кожны атрымлівае сваю долю ўзамен на добрыя пажаданні і падарункі маладым. Суправаджаецца падзел каравая музыкай, жартамі, прыгаворамі. Перадача каравайнай традыцыі ажыццяўляецца ад пакалення да пакалення ў сем’ях жыхароў в. Моталь, якія вельмі ўважліва і ашчадна ставяцца да сваёй каравайнай традыцыі
  • Клёцкі з “душамі” – страва, распаўсюджаная на заходняй тэрыторыі Віцебскай вобласці. Многія жыхары вобласці захоўваюць у памяці веды, звязаныя з элементам (тэхналогію прыгатавання, рэцэптуру) і карыстаюцца імі практычна. Клёцкі з “душамі” бытуюць як у гарадскім, так і ў вясковым асяроддзі. Жыхары вёсак не страцілі сельскагаспадарчы ўклад жыцця, што з’яўляецца важным чыннікам захавання дадзенай стравы, асноўны кампанент якой – традыцыйная для беларускай сялянскай гаспадаркі культура – бульба. Паэтычная назва гэтага элемента культуры харчавання паходзіць ад начынкі, якая змяшчаецца ў сярэдзіне клёцкі і называецца “душой”. Раней клёцкі з’яўляліся рытуальнай стравай памінальнага стала, але з цягам часу іх сталі гатаваць і ў выхадныя дні, калі за сталом збіраецца ўся сям’я. Для прыгатавання клёцак з “душамі” акрамя бульбы неабходны мука, цыбуля, прыправа, для начынкі выкарыстоўваюцца сала, мяса, фарш, грыбы ці хатняя каўбаса. Дастаткова просты працэс прыгатавання клёцак патрабуе пэўных навыкаў і адбываецца наступным чынам: бульбу дзяруць на тарцы, адціскаюць. Затым, як адстоіцца вада, – яе зліваюць, а ілаўку (крахмал) дадаюць ў адціснутую дранку, соляць, падсыпаюць трошкі мукі, замешваюць. У начынку кладуць кмен, соль, цыбулю. Начыняюць гатовае драннё і робяць клёцкі, кідаюць іх у кіпячую ваду, вараць паўгадзіны. Практыка прыгатавання клёцак з “душамі” не перарывалася, што звязана з іх трывалым замацаваннем у мясцовай сістэме харчавання і дастаткова простай рэцэптурай, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне ў сем’ях, паўсюдна выкарыстоўваецца ў пунктах грамадскага харчавання
  • Комплекс уменняў вырабу традыцыйнага вясельнага каравая існуе на Ваўкавышчыне ў жывой традыцыі. Каравай у гэтых мясцінах з’яўляецца важным атрыбутам вясельнай традыцыі. Асноўнымі носьбітамі, якія валодаюць комплексам уменняў вырабу вясельнага каравая, з’яўляюцца Яўгенія Міхайлаўна Прохар (в. Мацвееўцы), Ірына Іванаўна Гецольд (в. Маісеевічы), Валянціна Іванаўна Поух (г. п. Краснасельскі), Тамара Іванаўна Карнацэвіч (в. Новая Ятвезь), якія перадаюць майстэрства жанчынам сваіх сем’яў. Рэцэптура і тэхналогія прыгатавання агульная на ўсіх, аднак, кожная з жанчын, валодае ўласнымі сакрэтамі, што робяць іх караваі адметнымі і запамінальнымі. У якасці інгрэдыентаў для караваяў, склад якіх старанна захоўваецца, выкарыстоўваюцца мясцовыя натуральныя прадукты. Вясельны каравай мае круглую форму і заўсёды вылучаецца добрай якасцю. Каравай адметны сваім традыцыйнымі ўпрыгажэннямі – шышачкамі, кветачкамі, птушачкамі, вобразы якіх – з мясцовай прыроды. І. І. Гецольд, В. І. Поух, Т. І. Карнацэвіч дапаўняюць сваі караваі новымі сучаснымі элементамі – разнакаляровымі кветачкамі вялікіх і маленькіх памераў, лебядзямі, сімвалізуючымі вернасць сямейнай пары, фігуркамі маладых і інш. Караваі Я. М. Прохар вылучаюцца больш традыцыйнай манерай упрыгожвання, аскетычным выглядам. Сімволіка каравая багатая: ён з’яўляецца сімвалам дабрабыту і багацця, паяднання і працягу роду, даўгалецця шлюбнага саюзу, вернасці. Каравай выпякаецца напярэдадні вяселля і ў момант адорвання маладых падарункамі дзеліцца паміж гасцямі, а верх каравая застаецца маладым, як сімвал працягу роду, шчасця і добрай долі
“вэсну співаты” “провады зімы” "драць заяц" абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў баран баранава батлейка беларуская саломка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік божая маці бортнік бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне воўна выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай габелен гаворка ганчарства гліна гуканне вясны гульні гульня гурт дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дрэва дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жніво жораўскі хлеб, "кулітка", бохан, хлеб на сыроватцы жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інсіта, мастацтва прымітыву, наіўнае мастацтва інструменты кадрыля кадычак казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі конік, шчодры вэчор кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалаўскі тэатр купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля панямонне папера пастухоўская дудка пахаванне паясы пераборнае ткацтва песні печ печыва пінкавічы пісанкі пляценне з саломкі полька з камандамі полька, в. спорава поразава, банкуха, "валко", цеста, печ пояс праводная нядзеля прадукты харчавання продак продкі, памінанне, вялікдзень, успенне, дзяды прусы птушка-абярэг птушкі пчала пчалярства рамяство рашчына роспіс русалка русальны тыдзень рухаўскі дыван ручнікі рэцэптура сакральная тапаграфія саламяны дыван саламяныя павукі