Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Калядны абрад «Куры» звязаны з правядзеннем так званых Святак – зімовых свят ад Нараджэння Хрыстова да Вадохрышча і праводзіцца штогод на Шчодры вечар 13 студзеня. Абрад унікальны тым, што ўдзельнічаюць у ім толькі дзеці (ва ўзросце ад 6 да 14 год). Яшчэ адна цікавая асаблівасць традыцыі – у калядным гурце няма традыцыйных для калядавання масак-персанажаў – тут не водзяць ні казу, ні мядзведзя, ні каня. Дзяўчынкі і хлопчыкі апранаюцца ў абрадавае адзенне, упрыгожваюць калядную зорку, з песнямі ідуць па вёсцы і, падыходзячы да хат, пяюць калядныя святочныя песні, сярод якіх ёсць спецыяльная песня «Куры». Гаспадары хаты ў сваю чаргу частуюць удзельнікаў гурту ежай – смажанымі блінамі, салам і цукеркамі. Абрад завяршаецца з заходам сонца. Абрадавая дзея звязана з спецыяльнымі абрадавымі атрыбутамі: касцюмам, каляднай зоркай і свячой, якая гарыць у каляднай зорцы каля абраза Божай Маці. Удзельнікамі абраду ў свой час у дзяцінстве было не адно пакаленне жыхароў вёсак Дзмітраўка, Віркаў і Нясета. Многія з іх сёння – бабулі і дзядулі, бацькі, старэйшыя сёстры – з энтузіязмам распавядаюць сучасным удзельнікам каляднага гурту як трэба калядаваць, перадаюць ім песні, расказваюць парадак дзеянняў. Калядны абрад «Куры» па-ранейшаму з’яўляецца актуальнай культурнай з’явай, перадаецца з пакалення ў пакаленне і прызнаецца супольнасцю сваёй нематэрыяльнай каштоўнасцю
  • Абрад «Варварынская свяча» вёскі Басценавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца аброчным. Асаблівасць дадзенага абраду заключаецца ў тым, што аброк (рознакаляровыя стужкі, тканіна, ручнікі) могуць прыносіць выключна жанчыны. Гэта звязана з тым, што свяча зроблена ў гонар святой пакутніцы Варвары, якая была забіта ўласным бацькам за тое, што спавядала хрысціянства. Абракаючыся, жанчыны просяць у свячы дапамогі, вераць у яе сілу і ўпэўнены, што калі свяча з’явіцца ў хаце, то з сабой абавязкова прынясе дабрабыт, здароўе і шчасце. Свяча нагадвае чалавека з узнятымі ўгару рукамі і складаецца з «цела», «галоўкі» і «ручак». Раз у год напярэдадні дня святой Варвары ўвечары 16 снежня свячу «амаладжваюць» – прымацоўваюць новыя самаробныя свечы да старых – і пераапранаюць у новае адзенне (сподняя рубашка, сукенка, пояс, вяночак), а потым ладзяць святочную вячэру. На наступны дзень жанчыны адвозяць свячу ў царкву для асвячэння. Мінулагодняя «вопратка» свячы застаецца ў храме і любы жадаючы можа, ахвяраваўшы царкве, узяць яе частку для сваёй сям’і. Увечары жанчыны збіраюца зноў, каб ушанаваць свячу ў новай хаце. Свяча пераходзіць па замкнёнаму колу ў якасці абярэга сям’і, гаспадаркі кожны год з адной хаты ў другую па чарзе далучэння да абраду яго ўдзельніц. У выпадку, калі любая жанчына з вёскі захоча абракнуцца, то свяча ў гэты ж год трапляе ў яе хату. Большасць удзельніц абраду – жанчыны сталага ўзросту. Да іх час ад часу далучаюцца жанчыны сярэдняга ўзросту, часцей за ўсё гэта блізкія сваячкі. Кола носьбітаў з’яўляецца дастаткова вузкім і ўключае каля 10 прадстаўніц розных сем’яў
  • Па словах саміх удзельніц абрада – жыхарак вёскі Наркі, свята Пятра і Паўла правілі яшчэ іх бабулі. Абрад “Бразгун” звязаны з ушанаваннем іконы святых Пятра і Паўла (аброчнага абраза) і цудатворнай крыніцы. Святы абраз Пятра і Паўла на працягу многіх дзесяцігоддзяў знаходзіцца у мясцовых жыхарак: прыносячы яго дадому, гаспадыня такім чынам абракаецца на здароўе як сабе, так і сваім родным. Да абраза, як дапаўненне, далучаецца асобая свяча вялікіх памераў, якую кожны год жанчыны аднаўляюць, дадаючы да яе кавалкі царкоўнага воску і адзяваючы свячу ў новае адзенне. У абрадзе, які праводзіцца штогод 13 ліпеня, удзельнічаюць практычна ўсе насельнікі вёскі розных узроставых і сацыяльных груп, якія ў гэты дзень упрыгожваюць абраз рознакаляровымі стужкамі і ручнікамі, ставяць абрадавыя свечы і спяваюць перад ім псалмы, затым нясуць да цудатворнай крыніцы і асвячаюць. Завяршаецца абрадавая дзея абрадавай ежай і малітвай перад абразом, якія, згодна з перакананнем удзельнікаў абраду, павінны прынесці дабрабыт і спакой вёсцы і яе жыхарам. “Бразгун”, як і колісь, па-ранейшаму з’яўляецца актуальнай культурнай з’явай і прызнаецца супольнасцю сваёй нематэрыяльнай культурнай каштоўнасцю
“вэсну співаты” “провады зімы” "драць заяц" абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў баран баранава батлейка беларуская саломка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік божая маці бортнік бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне воўна выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай габелен гаворка ганчарства гліна гуканне вясны гульні гульня гурт дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дрэва дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жніво жораўскі хлеб, "кулітка", бохан, хлеб на сыроватцы жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інсіта, мастацтва прымітыву, наіўнае мастацтва інструменты кадрыля кадычак казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі конік, шчодры вэчор кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалаўскі тэатр купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля панямонне папера пастухоўская дудка пахаванне паясы пераборнае ткацтва песні печ печыва пінкавічы пісанкі пляценне з саломкі полька з камандамі полька, в. спорава поразава, банкуха, "валко", цеста, печ пояс праводная нядзеля прадукты харчавання продак продкі, памінанне, вялікдзень, успенне, дзяды прусы птушка-абярэг птушкі пчала пчалярства рамяство рашчына роспіс русалка русальны тыдзень рухаўскі дыван ручнікі рэцэптура сакральная тапаграфія саламяны дыван саламяныя павукі