Скарбы Гродзеншчыны - 2015

Рэгіянальны фестываль традыцыйнай культуры "СКАРБЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ" адбыўся 26 верасня ў Астраўцы. На галоўнай сцэне прайшоў заключны канцэрт абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору "Панямоння жыватворныя крыніцы" (http://gromc.by/news/news-renderer/novosti-121/page-10.html). 27 фальклорных калектываў прадставілі сваю творчасць, у іх выкананні прагучалі абрадавыя і пазаабрадавыя песні, казкі, легенды, цікавыя інструментальныя кампазіцыі. Сярод танцаў Гродзеншчыны, былі паказаны тры адметныя кадрылі - Дэмбраўская, Грабаўская і Лядкаўская. Падворкі традыцыйнай культуры падрыхтавалі ўсе 17 раёнаў вобласці, на іх шчодра былі прадстаўлены вырабы народных майстроў і традыцыйная кухня. Усе прысутыя змаглі пазнаёміцца з элементамі нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзеншчыны, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Гэта традыцыі "простага двухнітовага" ткацтва Ваўкавыскага раёна, творчасць майстра па вырабу музычных інструментаў Мар'яна Скрамблевіча, традыцыйная рэгіянальная кухня вёскі Адэльск Гродзенскага раёна і многа іншых. Шкада, што дождж, які ішоў ад самай раніцы, не дазволіў разгарнуцца падворкам у гарадскім парку. Фестываль традыцыйнай культуры на Гродзеншчыне вандруе па рэгіёне і адбываецца ў розных гарадах і мястэчках. Першы фестываль у 2013 годзе праходзіў у Лідзе і Гудзевічах, а фестываль у Астраўцы перадаў эстафету Гродзенскаму раёну.

Фотарэпартаж глядзіце тут.

Са спісам Лаўрэатаў фестывалю можна пазнаёміцца на сайце Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці: http://gromc.by/news/news-renderer/novosti-119/page-10.html

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.