Дзесятая сесія Міжурадавага камітэта па захаванню нематэрыяльнай культурнай спадчыны адкрылася ў сталіцы Намібіі Віндхуку 30 лістапада 2015 г.

Дзесятая сесія Міжурадавага камітэта па захаванню нематэрыяльнай культурнай спадчыны адкрылася ў  сталіцы Намібіі Віндхуку 30 лістапада 2015 г. Дзесятая сесія Міжурадавага камітэта па захаванню нематэрыяльнай культурнай спадчыны адкрылася ў  сталіцы Намібіі Віндхуку 30 лістапада 2015 г. і працягнецца да 5 снежня 2015 г.  На урачыстым адкрыцці выступілі Сесіль Дзюваль, Сакратар Канвенцыі аб ахове нематэрыльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА,  прадстаўнікі  ўраду   Намібіі.
Сёння  Канвенцыю аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА (2003 г.)  ратыфікавалі  164  краіны свету.  У Камітэт уваходзяць прадстаўнікі 24 краін свету.  Ратацыя ўдзельнікаў адбываецца кожныя два гады. Еўрапейскую групу ў Камітэце зараз прадстаўляюць  Венгрыя, Латвія, Грэцыя.
На дзесятай сесіі будуць разгледжаны 34 намінацыі ў Рэпрэзентатыўны ліст нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, і 7 намінацый  для ўключэння ў  Спіс нематэрыляьнай культурнай спадчыны, якой патрабуецца тэрміновая ахова. На сесіі таксама будуць разгледжаны 12  этычных   прынцыпа у  дачыненні да нематэрыяльнай культурнай спадчыны (НКС), мэта якіх – забяспечыць павагу да яе і перадухіліць  незаконнае прысваенне  правоў (юрыдычных, маральных і камерцыйных) на яе выкарыстанне. Яны падцвярджаюць значнасць забеспячэння вольнай і свядомай згоды носьбіітаў (супольнасцей і асобных людзей) ,а таксама іх вядучую ролю ў захаванні,  выкарыстанні і кіраванні  іх спадчынай.  
Падрабязней: http://en.unesco.org/news/traditional-dances-crafts-knowledge-and-music-agenda-intangible-heritage-committee-meeting

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.