Адкрыццё выставы Наталлі Дораш “Палешукі”

Адкрыццё выставы Наталлі Дораш “Палешукі”

16 траўня ў Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава фатографкі з Горадні Наталлі Дораш “Палешукі”. Яе можна паглядзець да 29 траўня.

Наталля працавала журналісткай, падчас летняга адпачынку здымала вёску Букча Лельчыцкага раёна, дзе жылі бацькі яе мужа, на працягу 37 гадоў. На фота – свёкры Наталлі, дзеці, якіх яна глядзела, пакуль іншыя жанчыны працавалі ў полі ці хадзілі ў ягады, простыя вяскоўцы. Гэта адлюстраванне штодзённага побыту вёскі праз рэпартажныя і пастановачныя здымкі. На выставе не знойдзеце фота з абрадаў ці традыцыйных урачыстасцяў, хаця ёсць выява на фоне плаката “С 1 мая!”.

Па словах фотамастачкі, яна хацела паказаць адметную культуру Палесся, якая ёй, ураджэнцы Горадні, здавалася проста іншасветам.

Арганізаваў выставу фатограф Валер Вядрэнка.

Алена Ляшкевіч


Фотасправаздача:  Адкрыццё выставы Наталлі Дораш “Палешукі”

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.