Музычна-этнаграфічная вечарына ў БДАМ

Музычна-этнаграфічная вечарына ў БДАМ Адкрыццё ХХVI Міжнародных навуковых чытанняў памяці Л.С. Мухарынскай (1906–1987) і Міжнароднага форума этнакультур адбылося ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі 5 красавіка 2017 г. 

У рамках практычнай часткі навуковых чытанняў 5 красавіка адбудзецца музычна-этнаграфічная вечарына «Беларускі музычны фальклор у шматквецці рэгіянальных традыцый», у якой прымуць удзел носьбіты аўтэнтычных этнапесенных традыцый Чавускага раёна Магілёўскай вобласці і удзельнікі народнага фальклорна-этнаграфічнага гурта "Хатовічы" з вёскі Хатынічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пачатак вечарыны ў 18.00, зала імя В.У. Роўды (вул. Інтэрнацыянальная, 30, аўд. 410) 

Інфармацыя паводле сайта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

Рэпартаж з вечарыны: У Акадэміі музыкі заспявалі бабулі (+відэа)



Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.