«Любанскі спеўны сход»

«Любанскі спеўны сход» «Любанскі спеўны сход» запрашае сустрэцца і паспяваць разам з сапраўднымі носьбітамі традыцыі - гуртом «ПАВАЛЯКІ» (в. Обчын). Гэта адзін з аўтэнтычных гуртоў Любанскага раёну, што беражліва захоўваюць мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых песень, які ў 2008 годзе ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. У 2015 годзе гурт «Павалякі» адзначыў свой 40-гадовы юбілей. 

Удзельнікаў спеўнага сходу 6 красавіка чакае знаёмства з гуртом “Павалякі”, міні-канцэрт, развучванне песень з рэпертуару гурта, сумесныя спевы. 

Вядучыя «Любанскага спеўнага сходу» — Сяргей Выскварка, выбітны этнахарэограф, даследчык традыцыйнай народнай культуры Любаншчыны і Дар'я Зуева, кіраўнік спеўнага гурта “Рутвіца” (Мінск), якая прапануе дыхальныя распеўкі. 

Імпрэза адбудзецца 06 красавіка (чацьвер), па адрасе г. Мінск, вул. Куйбышава, 22, арт-прастора “Верх” (6-ты паверх) 

Пачатак у 19.00. УВАХОД ВОЛЬНЫ! 

Арганізатар мерапрыемства: Установа «Культура роднага краю» 

Дадатковая інфармацыя на старонцы мерапрыемства Любанскі спеўны сход

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.