Выстава «Чароўны свет выцінанкі» у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры»У мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» у Палацы Рэспублікі 18 верасня а 17-ай гадзіне адкрываецца выстава «Чароўны свет выцінанкі» Удзельнікі выставы – унікальныя аўтары, члены Беларускага саюза майстроў народнай творчасці: Галіна Жураўлёва, дыпламант Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу рамёстваў «Вясновы букет» (2014, 2017 гг.), выкладчык Лепельскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа; Наталля Клімко, дырэктар Навагрудскага раённага цэнтра рамёстваў, прыхільнік традыцыйнага мастацтва Навагрудскай выцінанкі-выбіванкі, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь; Наталля Клютко, педагог дадатковай адукацыі Косаўскай сярэдняй школы; Вольга Налівайка, педагог Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Маяк” г. Мінска, удзельніца міжнародных конкурсаў у Беларусі, Літве, Польшчы; Валянціна Слюнчанка, выкладчык выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, удзельніца міжнародных выстаў у Беларусі, Расіі, Украіне. На тэрыторыі Беларусі выцінанка распаўсюджваецца з XVI ст. У асяродку шляхты існавала сілуэтная выразка (чорна-белыя рэалістычныя выявы людзей, прыродных матываў, бытавых сцэн). Пашырэнне выцінанкі ў беларускім народным побыце прыпадае на канец ХІХ – пачатак ХХ стст. і звязана са зменамі ў характары народнага жылля, з адноснай даступнасцю і таннасцю паперы, з новымі тэндэнцыямі ў народным мастацтве. З канца ХІХ ст. знікаюць курныя хаты, на змену якім прыходзяць так званыя “чыстыя”, што выклікала патрэбу ў аздабленні інтэр’ера, стымулявала пашырэнне новых відаў беларускага народнага мастацтва. Карункі з белай, чорнай ці каляровай паперы аздобілі сцены, бэлькі, вокны, мэблю, паліцы для посуду, абразоў (www.ethno-tour.grsu.by). Выстава падрыхтавана сумесна з Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці. У рамках выставачнага праекта адбудуцца майстар-класы і творчыя сустрэчы з аўтарамі. Выстава будзе працаваць да 29 верасня. Кантактны тэлефон: +375 29 853-75-98 (Павел Сапоцька, дырэктар галерэі) Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі) Тэлефон / факс: 327-26-12 Форум для отзывов 11 не существует. |
|