Удзельнікі фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня» рыхтуюцца да творчых спаборніцтваў

Удзельнікі фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня» рыхтуюцца да творчых спаборніцтваў

16.04.2020

Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня» кожныя два гады зьбірае маладых пераемнікаў і носьбітаў традыцыйнай народнай культуры ў г.п.Акцябрскі Гомельскай вобласці. У 2020 г. правядзенне фестывалю запланавана на 26 – 28 чэрвеня. Фестываль скіраваны на далучэнне дзяцей і моладзі, творчых айчынных суполак, суполак беларусаў замежжа да традыцыйных форм народнага мастацтва шляхам вуснага пераймання і на падтрымку носьбітаў аўтэнтычнай народнай спадчыны. Больш 20 год фальклорны фестываль натхняе сваіх удзельнікаў да выяўлення, аднаўлення, пераймання і распаўсюджвання народнай культуры ва ўсіх яе традыцыйных лакальных праяўленнях, да вывучэння і абагульнення фальклорнай практыкі свайго краю.

Творчыя спаборніцтвы дзяцей, моладзі і дарослых у танцах, спевах, музыцы, рамёствах і іншых відах народнага мастацтва праходзяць на высокім мастацкім ўзроўні і ствараюць захапляльнае відовішча.  Конкурсы фестывалю пераўтвараюцца ў сапраўднае фальклорнае свята, да якога гурты рыхтуюцца на працягу паўгода. 

У турніры дзіцячх і маладзёжных фальклорных калектываў «З рога ўсяго многа» сёлета прымуць удзел фальклорныя гурты:
«Ліпачка» з Драгічынскага раёна Брэсцкай вобалсці;
«Глыбінка» з Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці;
«Нальшчаначка» са Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці;
«Купалачка» з Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці;
«Крыніца» з Петрыкаўскага раёна, «Цярэшкавы шчодрыкі», «Некрашынка» і «Праменьчыкі» з Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці.

Да ўдзелу ў конкурсе фальклорных калектываў «Спадчына» запрошаны: 
Народны сямейны аўтэнтычны калектыў Лук’яновічаў з Драгічынскага раёна; 
Народны фальклорны калектыў «Кудзеліца» з Дубровенскага раёна; 
Фальклорны гурт «Талер» з г. Ліды; 
Фальклорны ансамбль «Крынічанька» Палыкавічскага СДК Магілёўскага раёна; 
Народны аўтэнтычны ансамбль «Спадчына» Любонічскага СДК Кіраўскага раёна; 
Народны фальклорны ансамбль «Хільчанка» з Жыткавіцкага раёна;
Вялікааўцюкоўскі фальклорны калектыў з Калінкавіцкага раёна; 
«Шчадрухі» і «Купалінка» з Акцябрскага раёна.

Умовы і парадак творчых спаборніцтваў фальклорных калектываў і сольных выканаўцаў апублікаваны на сайце Аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Акцябрскага райвыканкама
Запрашэнне.JPG

Старонкі фестываля «Берагіня» ў сацыяльных сетках: 
https://vk.com/bierahinia
https://www.facebook.com/bierahinia/

Прапануем невялікую падборку артыкулаў пра творчасць фальклорных калектываў, запрошаных на фестываль «Берагіня» - 2020:

У свеце фальклорнай музыкі (Светлы шлях, 2019)

Народны фальклорны калектыў «Кудзеліца» адсвяткаваў юбілей  (Дняпроўская праўда, 2020)
Дэвіз “Кудзеліцы”: зберагчы спадчыну (Дняпроўская праўда, 2015)

Сохраняя духовное наследие. Рассказываем о работе Полыковичского сельского дома культуры (Прыдняпроўская ніва, 2020)

Бярозаўцы і аўцюкоўцы – носьбіты этнамузычных традыцый Палесся (Калінкавіцкія навіны, 2019);
Аўцюкі зноў сабралі ўсю краіну (Калінкавіцкія навіны, 2019);

Шануюць народную песенную спадчыну, даражаць ёю ў вёсцы Хільчыцы Жыткавіцкага раёна (Новае Палессе, 2015)


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.