Новая "чарнобыльская" экспазіцыя ў Музеі старажытнабеларускай культуры

Новая "чарнобыльская" экспазіцыя ў Музеі старажытнабеларускай культуры

У Музеі старажытнабеларускай культуры 26 красавіка, у дзень выбуху на ЧАЭС, акрылі новую экспазіцыю з рэчаў, сабраных на забруджаных тэрыторыях у 1990 – 2000-х гадах.

На адкрыцці загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Барыс Лазука і захавальнік калекцыі Аляксандр Галкоўскі распавялі пра стварэнне экспазіцыі і падзякавалі валанцёрам, якія дапамагалі на розных этапах працы.

Акрамя самой экспазіцыі быў прэзентаваны фотаальбом па ёй – “Захаваная памяць страчанай зямлі” з тэкстам Аляксандра Галкоўскага. Кнігу можна набыць у выдавецтве “Беларусь” за 180 тысяч рублёў ці ў кнігарнях.

Дуэт Юліі Бажок і Максіма Гінтава выканаў песні “Гарошынка” і “Зялёнае жыта” з Гомельшчыны.

На адкрыцці можна было зазірнуць у музейныя фонды.

Алена Ляшкевіч

Фотасправаздачу аўтаркі з імпрэзы можна паглядзець тут.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.