Круглы стол «Культурная спадчына і ўстойлівы турызм»

Круглы стол  «Культурная спадчына і ўстойлівы турызм»

Круглы стол  на тэму «Культурная спадчына і ўстойлівы турызм», прысвечаны Міжнароднаму Дню помнікаў і гістарычных мясцін, адбудзецца 18 красавіка 2017 г. а 15 гадзіне ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага (г. Мінск, пл. Свабоды, 15).

Міжнародны Дзень помнікаў і гістарычных мясцін заснаваны 18 красавіка 1982 г. Міжнародным камітэтам па ахове помнікаў і гістарычных мясцін. Кожны год ICOMOS вызначае тэму, якой будзе прысвечаны бягучы год. У 2017 г. абрана тэма «Культурная спадчына і ўстойлівы турызм» у сувязі з правядзеннем «Міжнароднага года ўстойлівага турызму ў інтарэсах развіцця», абвешчанага ААН, з мэтай нагадаць пра патэнцыял, якім валодае турызм, для рэалізацыі Павесткі дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 г.

У апошнія дзесяцігоддзі турызм стаў адным з вядучых глабальных сацыяльна-эканамічных сектараў нашага часу. Культура знаходзіць сваё адлюстраванне ў спадчыне і традыцыях, у сучасным мастацтве, мовах, кухні, музыцы, рамёствах, музеях і літаратуры, уяўляе велізарную каштоўнасць для насельніцтва. Культура фарміруе асобу, спрыяе павазе і цярпімасці паміж людзьмі, з’яўляецца адным з складнікаў турыстычнай дзейнасці, ствараючы характэрныя адрозненні паміж тэрыторыямі. На сучасны момант многія краіны лічаць культуру прыярытэтным кірункам у развіцці ўстойлівага турызму.

У праграме круглага стала будуць абмяркоўвацца актуальныя пытанні, прысвечаныя культурнай спадчыне і ўстойліваму турызму, наступствам уплыву турыстычнай дзейнасці на захаванне матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны Беларусі і ўмовам выкарыстання гісторыка-культурных каштоўнасцей у сферы турызму.

Круглы стол арганізаваны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Інстытутам культуры Беларусі і Мінгарвыканкам.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны прадстаўнікі Міністэрства культуры і Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, спецыялісты ў галіне аховы культурнай спадчыны, прадстаўнікі сферы турызму, грамадскіх арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.