Гуканне вясны ў Еўрапейскай штаб-кватэры ААН

Гуканне вясны ў Еўрапейскай штаб-кватэры ААН Фотавыстава «Жывая спадчына Беларусі» адкрываецца ў штаб-квартэры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Жэневе ў 27 красавіка 2017 г. У экспазіцыю ўключаны матэрыялы інфармацыйнай выставы«Нематэрыяльная культурная спадчына» і фотавыставы «Спадчына і турызм», якія былі падрыхтаваны і экспанаваліся ў Інстытуце культуры Беларусі.  

Падчас адкрыцця ў Палацы нацый Пастаяннае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацый ладзіць фестываль «Гуканне вясны» з элементамі беларускіх вясновых традыцый. Знаёмства з вясновымі абрадамі, спевамі і традыцыйнымі танцамі прапануе фальклорны гурт «Ветах» кафедры этналогіі і фальклору БДУ культуры і мастацтваў. Імпрэза працягнецца ў парку Палаца нацый, дзе будуць, па даўняй беларускай традыцыі, прымацаваны шпакоўні. 
  
Маляўнічы буклет «Жывая спадчына Беларусі», падрыхтаваны да выставы, дапоўніць уяўленне пра нематэрыяльную культурную спадчыну нашай краіны, якая складаецца з архаічных абрадаў і святаў, старажытных рамёстваў, традыцыйных выканальніцкіх мастацтваў, міфалогіі і светапогляду. Выстава мае мэту расказаць міжнароднай супольнасці пра тыя здабыткі, якімі мы можым ганарыцца і якія вылучаюць нашу спадчыну сярод іншых. 

Падрябязней пра імпрэзу на сайце Аддзялення Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Женеве: Belarusian Spring Festival «Gukanne Vyasny»

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.