Практычныя заняткі ў «Этналабараторыі»

Практычныя заняткі ў «Этналабараторыі»

У спецыялізаванай вучэбнай аўдыторыі «Этналабараторыя» прайшлі практычныя заняткі па выкарыстанню і папуляпызацыі нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на прыкладзе Пастаўскага раёна. Заняткі для групы павышэння кваліфікацыі «Музейны менеджмент і стратэгія прыцягнення наведвальнікаў» правяла Чатовіч Людміла Яўгенаўна, метадыст Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна. 

У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключаны чатыры  нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці з Пастаўскага раёна: «Народная гульня моладзі «Яшчар», «Традыцыйнае мастацтва маляваных дываноў», «Традыцыйная страва  «Клёцкі з «душамі», «Інсітнае (наіўнае) мастацтва Віцебшчыны», «Мастацкія практыкі саломапляцення». Усе яны актыўна выкарыстоўваюцца ў разнастайных культурна праграмах для дзяцей і дарослых. Практычны вопыт і магчымасці іх выкарыстання ў культурна-адукацыйнай дзейнасці музеяў слухачы абмеркавалі са спецыялістам, які мае багаты практычны досьвед. 

Чатовіч Людміла Яўгенаўна займаецца вывучэннем народных гульняў на тэрыторыі раёна, адной з самых старажытных ­– гульні «Яшчар» у в. Гута быў нададзены статус гісторыка-культурныя каштоўнасці. З разнастайнымі народнымі гульнямі, цікавымі і дзецям і дарослым у Пастаўскім раёне моладзь знаёміцца ў межах культурна-асветніцкага праекта раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці «Ведай свой край. Народная культура» і  акцыі «Святкуем па-беларуску». 


Слухачы курсаў
павышэння кваліфікацыі ва ўтульнай і каларытнай прасторы «Этналабараторыі» таксама пагулялі ў «Яшчара», «Прарока», «Споведзь», «Адам і Ева» і іншыя. Супольна ўдзельнікі практычных заняткаў прайшлі да высновы аб шырокіх магчымасцях народнай спадчыны для прыцягнення наведвальнікаў у музеі з выкарыстаннем рэсурсаў мясцовай нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны.

20201112_124841-рэд.jpg


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.