Навіны

RSS
Традыцыйная абрадавая гульня "Ката пячы" у Дзяржынскім раёне адбудзецца 27 лістапада. 26/11/2015 Традыцыйная абрадавая гульня "Ката пячы" у Дзяржынскім раёне адбудзецца 27 лістапада.
Мясцовая супольнасць аграгарадка Скірмантава вырашыла заявіць ігрышча "Ката пячы", якое трыдыцыйна спраўляюць на Загавенне перад Піліпаўкай, на статус гісторыка-культурнай каштоўнасці раёна ў нематэрыяльнай сферы. Падрыхтаваны дакументы на разгляд Рэспубліканскай рады, а 27 лістапада прыедуць эксперты, госці, каб ацаніць гумар і таленты ўдзельнікаў гульні, спадчыну, якую яны захавалі.
Турэцкая арганізацыя Harmanfolk запрашае беларускія гурты ў Стамбул 17/11/2015 Турэцкая арганізацыя Harmanfolk запрашае беларускія гурты ў Стамбул
Турэцкая арганізацыя Harmanfolk запрашае беларускія гурты на фестывалі ў Стамбул.
Прадстаўнікі арганізацыі наведалі Беларусь падчас Міжнарожнага форуму “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”, што прайшоў 11 - 13 лістапада ў Магілёве і спадзяюцца наладзіць супрацоўніцтва.
Ансамбль танца «Кукушачка» з Бабруйска наведаў Бельгію 17/11/2015 Ансамбль танца «Кукушачка» з Бабруйска наведаў Бельгію
У Бельгійскім горадзе Монс з канцэртам выступіў заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, ансамбль танца «Кукушачка» з Бабруйска. Мерапрыемства адбылося ў рамках Дня краін Усходняй Еўропы.
Справаздачны канцэрт па спецыяльнасці "Этнафоназнаўства" 16/11/2015 Справаздачны канцэрт па спецыяльнасці "Этнафоназнаўства"
18 лістапада ў 16.30 адбудзецца справаздачны канцэрт студэнтаў 4 курса спецыяльнасці "Этнафоназнаўства" кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (кіраўнік - этнахарэолаг Мікалай Козенка).
Выйшаў дыск з матэрыяламі фэсту традыцыйнай культуры “Пятровіца” (абноўлена) 14/11/2015 Выйшаў дыск з матэрыяламі фэсту традыцыйнай культуры “Пятровіца” (абноўлена)

РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” выдала дыск з матэрыяламі фэсту традыцыйнай культуры “Пятровіца”, што ладзіцца сям’ёй Кухарэнкаў у Любанскім раёне ўжо 5 год пры падтрымцы Таварыства і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Любанскага райвыканкама.

Другі раённы фэст аўтэнтычнай песні "БАБУЛІ" адбудзецца 8 лістапада ў вёсцы Дарасіно Любанскага раёна. 05/11/2015 Другі раённы фэст аўтэнтычнай песні "БАБУЛІ" адбудзецца 8 лістапада ў вёсцы Дарасіно Любанскага раёна.
Другі раённы фэст аўтэнтычнай песні "БАБУЛІ" адбудзецца 8 лістапада ў вёсцы Дарасіно Любанскага раёна.