Інвентар НКС
Вобласць:
Раён:
Спеўная традыцыя выканання хрэсьбінных і вясельных песень вёскі Паршына Горацкага раёна Магілёўскай вобласціШыфр (у Дзяржаўным спісе): 53АК000072
Дата ўключэння: 16/03/2012
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 26.11.2011 № 186. Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16.03.2012 № 236
Шыфр (у Інвентары): НКС-130305/01
Звесткі аб адказнасці адносна НКСКуратар:
Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-астветнай работы. Адрас: вул. Першамайская, 10, г. Магілёў, 212010; Выяўленне элементаў НКСНазва: Спеўная традыцыя выканання хрэсьбінных і вясельных песень вёскі Паршына Горацкага раёна Магілёўскай вобласці Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт): Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы): Жыхаркі вёскі Паршына Горацкага раёна Магілёўскай вобласці Арэол распаўсюджвання:
Магілёўская вобласць
» Горацкі раён
» аг. Паршына;
Кароткае апісанне элемента: Спеўная традыцыя выканання песень традыцыйнага хрэсьбіннага і вясельнага абрадаў – гэта векавая песенная традыцыя вёскі Паршына. Песні выходзяць за рамкі рэгіянальнага «гучання» і з’яўляюцца характэрнымі для паўночна-усходняй зоны Беларусі, рэгіёна Падняпроўя і памежжа з Расіяй. Іх манера выканання – яркая і самабытная, з элементамі архаічнага гучання – зберагаецца дзякуючы выключным асабовым якасцям спявачак – жыхарак вёскі Паршына, якія перанялі стылістычныя асаблівасці напеваў, шматгалоссе, адметны дыялект ад бабуль і матуль. Носьбіты музычнай спадчыны з’яўляюцца ўдзельніцамі фальклорнага гурта «Паршынскія зоры». Свой багаты вопыт яны перадаюць маладзейшым пакаленням мясцовых выканаўцаў: жаночаму ансамблю народнай песні «Суседкі» і дзіцячаму фальклорнаму гурту «Зорачкі», а таксама фальклорнаму гурту «Таямніца», які займаецца адраджэннем фальклорнай спадчыны Горацкага раёна Ідэнтыфікацыя і апісанне элементаКатэгорыя элемента: Выканальніцкія мастацтвы » Спевы Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам: Манера выканання песень хрэсьбіннага і вясельнага абрадаў павінна захоўвацца і далей. Сёння такія спевы гучаць у час хрэсьбін і вяселляў у вёсцы Прашына і пераймаюцца сучаснымі народнымі ансамблямі, фальклорнымі гуртамі, асобнымі выканаўцамі, бо з’яўляюцца спадчынай беларускай народна-песеннай культуры і паказальнікам багацейшай рэгіянальнай традыцыі. Таму спеўная традыцыя вёскі Паршына Горацкага раёна будзе карыснай і цікавай для сучасных спажыўцоў, бо яна варта таго, каб:- гучаць у выкананні сучасных гуртоў, арыентаваных на фальклор;- вывучацца ў розных навучальных установах, у тым ліку – мясцовай музычнай школе;- быць зафіксаванай і захоўвацца на электронных носьбітах;- выкарыстоўвацца сучаснымі кампазітарамі як узор народнай творчасці;- быць апісанай у рознага роду выданнях і адлюстраванай у нотных зборніках Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі: Песні хрэсьбіннага і вясельнага абрадаў па-ранейшаму гучаць у час правядзення абрадаў, якія і да сённяшняга часу бытуюць у Горацкім раёне ў актыўнай форме. Носьбіты спеўнай традыцыі прымаюць актыўны ўдзел у правядзенні абрадаў і спяваюць у жывую. Жанчыны заўсёды апранаюць старажытныя рэгіянальныя касцюмы, якія засталіся ім у спадчыну ад продкаў, гатуюць абрадавую ежу, танчаць мясцовыя танцы. Песенны рэпертуар жанчыны-носьбіты збераглі і перадаюць нашчадкам у аўтэнтычным гучанні, захаваўшы і выкарыстоўваючы пры гэтым цікавы мясцовы дыялект Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента: Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы Паходжанне элемента: Спеўнай традыцыі выканання песень хрэсьбіннага і вясельнага абрадаў больш за два стагоддзі. Гэтыя песні спявалі яшчэ бабулі і матулі сучасных носьбітаў. Зараз песні, захаваныя дзякуючы носьбітам, выконваюцца на хрэсьбінах і вяселлях. Аднак жанчыны-носьбіты памятаюць і спяваюць музычныя творы прымеркаваныя не толькі да гэтых дзвюх важных падзей жыцця чалавека. У іх выкананні можна пачуць таксама веснавыя, жніўныя, калядныя, лірычныя песні. Перанятыя ад матуль і бабуль, гэтыя песні спяваюцца амаль па ўсякім выпадку: калі збіраюцца на спеўкі, дома ў побыце сваёй хатняй справы, на вячорках каля хаты, на шматлікіх канцэртах і грамадскіх мерапрыемствах. На працягу амаль 30 гадоў песні, што выконваюцца носьбітамі спеўнай традыцыі, пераймаюць мясцовыя выканаўцы: жаночы ансамбль народнай песні «Суседкі» і дзіцячы фальклорны гурт «Зорачкі», а таксама фальклорны гурт «Таямніца», які займаецца адраджэннем фальклорнай спадчыны Горацкага раёна Стан бытавання: развіццё ці распаўсюджванне Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент: Песні, якія выконваюць жанчыны прымеркаваны да хрэсьбін і вяселляў. Таму дадзены элемент нематэрыяльнай спадчыны актуалізуецца ў прасторы і часе гэтых дзвюх падзей жыцця чалавека Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца: Мясцовая гаворка Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента: Жанчыны-спявачкі апранаюца ў касцюм Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента: Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці: Дзякуючы носьбітам традыцыйных песень – удзельніцам народнага фальклорнага гурта «Паршынскія зоры», атрымалася адрадзіць і захаваць шэраг аўтэнтычных песень, мясцовых танцаў, традыцыйных свят і абрадаў, якія знаходзіліся на мяжы знікнення. Песенны рэпертуар яны збераглі і перадаюць нашчадкам у першаісным гучанні, захаваўшы і выкарыстоўваючы пры гэтым цікавы мясцовы моўны дыялект. Папулярызацыя нацыянальнай народнай творчасці, якую вядуць носьбіты спеўнай традыцыі, на працягу многіх год заўсёды выклікала і цяпер выклікае вялікую зацікаўленасць грамадскасці і маладога пакалення. На сённяшні час усталяваўся механізм пераемнасці дадзенай спеўнай традыцыі. Творчая і канцэртная дзейнасць удзельніц фальклорнага гурта з’яўляецца ўзорам для пераймання.Носьбіты спеўнай традыцыі з ахвотай перадаюць майстэрства выканання традыцыйных песень маладым талентам – калектывам-спадарожнікам: жаночаму ансамблю народнай песні «Суседкі» (узрост удзельнікаў ад 17 да 40 год) і дзіцячаму фальклорнаму гурту «Зорачкі» (узрост удзельнікаў ад 8 да 16 год).Неаднаразова носьбіты разам з калектывамі-спадарожнікамі прымалі ўдзел у шматлікіх канцэртах, фестывалях, конкурсах. У 2008 годзе у складзе дэлегацыі Магілёўскай вобласці прадстаўлялі песні Горацкага раёна на сцэне Палаца Рэспублікі.Выступленне жанчын-носьбітаў спеўнай традыцыі – гэта заўсёды сустрэча з чым-небудзь незвычайным; гэта напамін аб цікавай, няпростай і самабытнай культуры нашых продкаў. Зберажэнне самабытнай манеры выканання, жыватворных абрадавых і пазаабрадавых песень на доўгія гады будзе невычэрпнай крыніцай прыгажосці і чысціні ў выхаванні будучых пакаленняў Пагрозы для існавання і перадачы элемента: Ключавыя словыПесні, вяселле, хрэсьбіны, гурт Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКАДакументы, звязаныя з элементамВясельныя песні_тэксты_ноты.pdf Вясельныя песні_тэксты_ноты.pdfХрэсьбінныя песні_ноты тэксты.pdf Хрэсьбінныя песні_ноты тэксты.pdfВідэафіксацыяСпевы_Паршына.avi Аўдыёфіксацыя01 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 01 Дорожка 1-converted.mp302 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 02 Дорожка 2-converted.mp303 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 03 Дорожка 3-converted.mp304 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 04 Дорожка 4-converted.mp305 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 05 Дорожка 5-converted.mp306 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 06 Дорожка 6-converted.mp307 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 07 Дорожка 7-converted.mp308 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 08 Дорожка 8-converted.mp309 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 09 Дорожка 9-converted.mp3001 д.Паршино ф.онсамбль (сборка): 1-converted.mp310 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 10 Дорожка 10-converted.mp3010 д.Паршино ф.онсамбль (сборка): 10-converted.mp311 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 11 Дорожка 11-converted.mp3011 д.Паршино ф.онсамбль (сборка): 11-converted.mp312 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 12 Дорожка 12-converted.mp3012 д.Паршино ф.онсамбль (сборка): 12-converted.mp313 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 13 Дорожка 13-converted.mp3013 д.Паршино ф.онсамбль (сборка): 13-converted.mp314 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 14 Дорожка 14-converted.mp3014 д.Паршино ф.онсамбль (сборка): 14-converted.mp315 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 15 Дорожка 15-converted.mp316 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 16 Дорожка 16-converted.mp317 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 17 Дорожка 17-converted.mp318 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 18 Дорожка 18-converted.mp319 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 19 Дорожка 19-converted.mp3002 д.Паршино ф.онсамбль (сборка): 2-converted.mp320 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 20 Дорожка 20-converted.mp321 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 21 Дорожка 21-converted.mp322 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 22 Дорожка 22-converted.mp323 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 23 Дорожка 23-converted.mp324 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 24 Дорожка 24-converted.mp325 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 25 Дорожка 25-converted.mp326 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 26 Дорожка 26-converted.mp327 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 27 Дорожка 27-converted.mp328 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 28 Дорожка 28-converted.mp329 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 29 Дорожка 29-converted.mp3003 д.Паршино ф.онсамбль (сборка): 3-converted.mp330 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 30 Дорожка 30-converted.mp331 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 31 Дорожка 31-converted.mp332 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 32 Дорожка 32-converted.mp333 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 33 Дорожка 33-converted.mp334 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 34 Дорожка 34-converted.mp335 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 35 Дорожка 35-converted.mp336 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 36 Дорожка 36-converted.mp337 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 37 Дорожка 37-converted.mp338 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 38 Дорожка 38-converted.mp339 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 39 Дорожка 39-converted.mp3004 д.Паршино ф.онсамбль (сборка): 4-converted.mp340 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 40 Дорожка 40-converted.mp341 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 41 Дорожка 41-converted.mp342 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 42 Дорожка 42-converted.mp343 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 43 Дорожка 43-converted.mp344 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 44 Дорожка 44-converted.mp345 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 45 Дорожка 45-converted.mp346 Паршино(хрэсьбины-вяселле): 46 Дорожка 46-converted.mp347 Паршино(хрэсьбины-вяселле: 47 Дорожка 47-converted.mp3005 д.Паршино ф.онсамбль (сборка): 5-converted.mp3006 д.Паршино ф.онсамбль (сборка): 6-converted.mp3007 д.Паршино ф.онсамбль (сборка): 7-converted.mp3008 д.Паршино ф.онсамбль (сборка): 8-converted.mp3009 д.Паршино ф.онсамбль (сборка): 9-converted.mp3 |