Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Абрад пераносу Міхайлаўскай свячы ў а/г Вяляцічы Барысаўскага раёна

Шыфр (у Дзяржаўным спісе):
Дата ўключэння:
№ пратакола Рады:
Шыфр (у Інвентары): 140801/02

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

Дзяржаўная ўстанова культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Барысаўскага раёна”. Адрас: вул. Інтэрнацыянала, д. 47, 222120 г. Барысаў, Мінская вобласць;

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Абрад пераносу Міхайлаўскай свячы ў а/г Вяляцічы Барысаўскага раёна

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

Свяча, Міхайлаўская свяча

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

Жыхары вуліцы Цэнтральнай аграгарадка Вяляцічы Вяляціцкага с/с Барысаўскага раёна Мінскай вобласці

Арэол распаўсюджвання:

Кароткае апісанне элемента:

Абрад пераносу свячы адбываецца ў а/г Вяляцічы Барысаўскага раёна у дзень Святога Міхаіла 21 лістапада. Абрад складаецца з уласна пераносу, агульных маленняў і ўрачыстых застолляў у хаце, адкуль выпраўляюць і дзе прымаюць свячу. “Свячой”, “Міхайлаўскай свячой” завецца як сам абрад, так і комплекс рытуальных прадметаў, што складаеца са свечкі, абраза святога Міхаіла і ручніка, якім пакрыты абраз. У апошнія гады да абраднага комплексу дадаўся вялікі драўляны крыж. Свяча знаходзіцца ў хатах 7 жыхароў вуліцы Цэнтральнай вёскі Вяляцічы па чарзе, па адным годзе. У дзень святога Міхаіла свяча ўрачыста пераносіцца ў новую хату. Адпаведна ўспамінам жыхароў, абрад узнік у 1-ай палове ХХ ст., калі ў Вяляцічах прадстаўнікі савецкай улады разбурылі царкву. У навуковай літаратуры, аднак, выказваецца думка, што абрады пераносу свячы маюць старажытнае паходжанне і актуалізуюцца ў пэўнай супольнасці пад уплывам шэрагу гістарычных абставін. У Вяляцічах такімі абставінамі могуць лічыцца разбурэнне царквы і разбор абразоў з яе жыхарамі вёскі па хатах. Практыка перарывалася ў час Другой сусветнай вайны Свяча вызначаецца супольнасцю як каштоўнасць, дзень святога Міхаіла лічыцца ў вёсцы святам, у абрадзе ўдзельнічаюць сем’ямі, далучаюць дзяцей. Прыезжыя пераймаюць абрад ад суседзяў. Людзі, што не жывуць стала ў Вяляцічах, наведваюць родную вёску адмыслова каб паўдзельнічаць у абрадзе

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Традыцыйныя цырымоніі » Абрады

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

Паходжанне элемента:

Стан бытавання:

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

Ключавыя словы

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА