Традыцыя шчадравання “Конікі” ў Інветары НКС

Традыцыя шчадравання “Конікі” ў Інветары НКС

Традыцыя шчадравання “Конікі” ў г. Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў пачатку 2020 г. была ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Матэрыялы фіксацыі, навуковай апрацоўкі,  фотаматэрыялы, экспертнае заключэнне доктара філалагічных навук Т.В.Валодзінай і кандыдата гістарычных навук Т.І.Кухаронак, іншыя звесткі пра гісторыка-культурную каштоўнасць апублікаваны ў Нацыянальным інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Вобраз галоўнага персанажа ў абрадзе навукоўцы вызначаюць як унікальны і адметны складнік беларускай традыцыі: “Давыд-Гарадоцкі варыянт шчадравання  данёс да гэтага часу… фігуру каня, з аднаго боку, зусім натуральную ў сялянскай прасторы, з іншага – аднесеную да больш высокіх касмічных і сацыяльных чыннікаў… Перад намі іншы ўзровень сацыяльнай і гаспадарчай рэальнасці, больш высокі за земляробчы. Выява збройнага конніка – найперш знак таго стану грамадства, які прафесійна займаўся вайсковай справай і ўладай (ваяры, князі і г.д.). Як і ў іншых індаеўрапейскіх міфалогіях, у  беларусаў на кані… ездзяць некаторыя багі, перш за ўсё Пярун, бог навальніцы і маланкі... Варта прыгадаць і святога Георгія, што на сваім кані перамагае Цмока. Мае значэнне і масць каня, ва ўсіх герояў ён белы, ад бога Свентавіта да каня князя на гербе Пагоня.”

Сёння большасцю маладых давыд-гарадчукоў “Конікі” з удзелам маскіраваных успрымаюцца як святочнае ўвесяленне, своеасаблівы карнавал, што патрэбны для рэгламентацыі грамадскіх і сямейных адносін, упрыгожання быта.

.2017-01-13-Конікі-Гурт-шчадрэчнікаў-г-Давыд-Гарадок-Столінскі_р-н_Фота А. Мікуса.jpg

Кожны год прадстаўнікі СМІ наведваюць Давыд-Гарадок 13 студзеня, каб стаць сведкамі каляднага абрада “Конікі” і зафіксаваць у чарговы раз жывучасць народнай традыцыі:

Фота А. Мікуса 

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.