Навіны

RSS
Маніторынг элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Насіць намётку" (в. Папшычы, Глыбоцкі р-н, Віцебская вобл.). Фотасправаздача 21/05/2013 Маніторынг элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Насіць намётку" (в. Папшычы, Глыбоцкі р-н, Віцебская вобл.). Фотасправаздача

19 мая 2013 г. супрацоўнікамі Інстытута культуры Беларусі разам з супрацоўнікамі Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і прадстаўнікамі гістарычнага факультэта БДУ ў межах сумеснай экспедыцыі быў праведзены маніторынг элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Насіць намётку" (в. Папшычы, Глыбоцкі р-н, Віцебская вобл.).

13/05/2013 Круглы стол “Спадчына Радзівілаў у Беларусі і за мяжой. Выяўленне і сумеснае выкарыстанне” (Інстытут культуры Беларусі, г. Мінск, 13 чэрвеня 2013 г.)
13 чэрвеня 2013 г. на базе Інстытута культуры Беларусі у межах ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці” мае адбыцца круглы стол “Спадчына Радзівілаў у Беларусі і за мяжой. Выяўленне і сумеснае выкарыстанне”.
Навукова-практычны семінар з міжнародным удзелам "КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА СУЧАСНАГА ГРАМАДСТВА (XX–XXI стст.)" (21–25 красавіка 2013 г., г. Мінск). Фотасправаздача 30/04/2013 Навукова-практычны семінар з міжнародным удзелам "КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА СУЧАСНАГА ГРАМАДСТВА (XX–XXI стст.)" (21–25 красавіка 2013 г., г. Мінск). Фотасправаздача
21–25 красавіка 2013 г. у г. Мінску прайшоў навукова-практычны семінар з міжнародным удзелам "КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА СУЧАСНАГА ГРАМАДСТВА (XX–XXI стст.)".
Х Этнаграфічны канцэрт "Фальклор беларускай глыбінкі". Фотасправаздача 30/04/2013 Х Этнаграфічны канцэрт "Фальклор беларускай глыбінкі". Фотасправаздача

26 красавіка ў межах VІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі "АЎТЭНТЫЧНЫ ФАЛЬКЛОР: ПРАБЛЕМЫ ЗАХАВАННЯ, ВЫВУЧЭННЯ, УСПРЫМАННЯ", якая ладзілася кафедрай этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, адбыўся Х Этнаграфічны канцэрт “Фальклор беларускай глыбінкі”, прысвечаны этнафанічнай традыцыі Брэсцкага Палесся.


19/04/2013 Праграма навукова-практычнага семінара з міжнародным удзелам "КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА СУЧАСНАГА ГРАМАДСТВА (XX–XXI стст.)" (21–25 красавіка 2013 г., г. Мінск)
На сайце "Жывая спадчына Беларусі" ў раздзеле "Канферэнцыі" размешчаны праграма навукова-практычнага семінара з міжнародным удзелам "КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА СУЧАСНАГА ГРАМАДСТВА (XX–XXI стст.)" (21–25 красавіка 2013 г., г. Мінск).
Маніторынг элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. Відэасправаздачы 19/04/2013 Маніторынг элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. Відэасправаздачы

На сайце "Жывая спадчына Беларусі" ў раздзеле "Відэагалерэя" размешчаны відэасправаздача па выніках маніторынгу супрацоўнікамі аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.