Навіны
|
09/11/2018
Новае выданне базавых тэкстаў Канвенцыі 2003 г. апублікавана на шасці афіцыйных мовах ЮНЕСКА
Сакратарыят Канвенцыі 2003 г. апублікаваў у Інтэрнэце выданне базавых тэкстаў у новай рэдакцыі 2018 г. на шасці афіцыйных мовах ЮНЕСКА. Гэта новае выданне змяшчае абнаўленні, атрыманыя ў выніку рэзалюцыяў 7-й сесіі Генеральнай Асамблеі дзяржаў-удзельніц Канвенцыі, а таксама рашэнняў 12-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны
|
|
|
31/10/2018
Семінары “Моладзь і традыцыйная народная культура” прайшлі на Гомельшчыне
Асноўная мэта ўсіх форм работы з народнай спадчынай сваёй малой Радзімы – падтрымка жывучасці традыцыі, наданне новых імпульсаў яе існаванню, стымуляванне культработнікамі працэсаў самаарганізацыі жыхароў, і асабліва вясковай моладзі. Таму з мэтай павышэння кваліфікацыі работнікаў структурна-метадычных падраздзяленняў і цэнтраў, клубных устаноў і кіраўнікоў аматарскіх калектываў у Ельскім і Лоеўскім раёнах Гомельскай вобласці ў кастрычніку 2018 г. прайшлі семінары “Моладзь і традыцыйная народная культура”
|
16/10/2018
Супрацоўніцтва беларускіх і эстонскіх фалькларыстаў
У Акадэміі навук 15 кастрычніка прэзентавалі вынікі некалькіх гадоў беларуска-эстонскага супрацоўніцтва ў галіне фалькларыстыкі. У межах міжакадэмічнага супрацоўніцтва ладзіліся палявыя даследаванні, паездкі на канферэнцыі, стажыроўкі беларусаў у Эстоніі. Вынікам стала ўзаемаўзбагачэнне і абмен вопытам.
|
|
|
14/09/2018
Прэзентаваныя новыя выданні
Нядаўна прэзентаваныя дзве кнігі па тэматыцы традыцыйнай культуры: «Мастацтва дзеля славы Божай. Саламяныя іканастасныя вароты і царкоўна-культавыя прадметы» Вольгі Лабачэўскай і «У ложку з беларусам. З гісторыі нацыянальнага сэксу» Настассі Зелянковай.
|
09/09/2018
Гурт Re1ikt прэзентаваў апрацоўку песні з Інвентара НКС
Падчас дармовага канцэрта на мінскай «Пешаходцы» 8 верасня гурт Re1ikt прэзентаваў кампазіцыі з двух новых альбомаў. Гэта інтэрпрэтацыі беларускай і амерыканскай народных песень. Матэрыял для беларускага твора ўзяты з Інвентара НКС.
|
|
|
|
|